Вы тут

Сучасныя тэхналогіі да паслуг выбаршчыкаў


«Пазнаёміцца» з кандыдатам можна будзе ў мабільнай праграме.

У Беларусі перадавыя тэхналогіі будуць выкарыстаны пры выбарчым працэсе. Цэнтральная камісія па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў нашай краіны — сябра Сусветнай асацыяцыі выбарчых органаў са штаб-кватэрай у Паўднёвай Карэі. Што да валодання інфармацыйнымі тэхналогіямі, супрацоўнікі ЦВК напоўніцу адпавядаюць патрабаванням сучаснасці, падкрэсліла старшыня камісіі Лідзія ЯРМОШЫНА ў размове з журналістамі.


Ужо няма неабходнасці прыцягваць супрацоўнікаў ЦВК для кантролю выбарчага працэсу — гэтую функцыю ўзялі на сябе сайты, у выніку невялікі калектыў у сталіцы сочыць за ўсёй тэрыторыяй краіны і пры неабходнасці неадкладна ўмешваецца. Як паведаміла Лідзія Ярмошына, у наступных выбарчых кампаніях удасканаліцца працэс інфармавання выбаршчыкаў. Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі за ўласны кошт распрацоўваюць мабільную праграму, указаўшы ў якой свой адрас, грамадзянін зможа вызначыць не толькі нумар выбарчага ўчастка і месца яго знаходжання, але і спіс кандыдатаў.

На сайце Цэнтрвыбаркама плануецца размяшчэнне дакладных электронных картаў выбарчых акруг, што дазволіць пазбегнуць памылак пры зборы подпісаў.

Размова журналістаў са старшынёй ЦВК адбылася ў Палаце прадстаўнікоў пасля пасяджэння круглага стала «Роля кіраўніка ў сістэме дзяржаўнага кіравання. Гісторыя. Практыка» да 105-годдзя з дня нараджэння Кірылы Мазурава. Удзельнікі гутаркі згадзіліся, што поспех любой дзяржавы залежыць ад кадравай палітыкі. А дзейнасць першага сакратара ЦК КПБ Кірылы Мазурава і сёння можа заставацца ўзорам для маладых пакаленняў кіраўнікоў. Пытанне толькі, як іх выхаваць.

«У краіне вызначыліся тэндэнцыі прыцягнення моладзі да рашэння пытанняў палітычнага жыцця — напрыклад, з дапамогай маладзёжных парламентаў. Гэтыя ўтварэнні, а можа, нават і нефармалізаваныя групы могуць удзельнічаць у вырашэнні самых важных дзяржаўных пытанняў — па меншай меры, пытанняў адукацыі, навучання, фарміравання асобы кіраўніка», — падкрэсліла Лідзія Ярмошына.

Яна прапанавала Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы прадумаць сістэму круглых сталоў рознай тэматыкі, каб менавіта моладзь магла сказаць, чаго не хапае ў адукацыі: «Парламент, як орган, які прадстаўляе ўсё насельніцтва, павінен узяць на сябе ролю арганізатара грамадскіх дыскусій».

Варвара МАРОЗАВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік прайшоў сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзілася на добраахвотнай аснове.