Вы тут

У Мінску праходзіць турнір навуковых перспектыў «Scіteen-2019»


Найлепшыя студэнты і магістранты краін Еўропы выступаюць у турніры навуковых перспектыў «Scіteen-2019», які праходзіць у Мінску з 8 да 12 красавіка.


Арганізатары навуковага мерапрыемства — Нацыянальная акадэмія навук і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Турнір накіраваны на развіццё даследчага патэнцыялу моладзі і рашэнне актуальных фундаментальных і прыкладных задач, якія знаходзяцца на стыку розных прадметных ведаў: фізікі, хіміі, біялогіі, медыцыны, экалогіі, ІT-тэхналогій і іншых.

Свае навуковыя ідэі на турніры прадстаўляюць больш за 60 студэнтаў з вядучых універсітэтаў Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і Францыі. Сярод іх: БДУ, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі, Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава, Санкт-Пецярбургскі дзяржаўны ўніверсітэт, Сколкаўскі інстытут навукі і тэхналогій, Кіеўскі нацыянальны ўніверсітэт імя Тараса Шаўчэнкі, Харкаўскі нацыянальны ўніверсітэт, Універсітэт Экс-Марсэль, Свабодны ўніверсітэт Берліна і іншыя.

Удзельнікам будуць прапанаваны задачы, звязаныя з 3D-друкам лекавых сродкаў, распрацоўкай платформы для пошуку зніклых людзей, стварэннем біянічнага вока, «Тэслы» для горназдабывальнай прамысловасці і іншыя. Свае навуковыя даследаванні канкурсанты прадставяць перад публікай, а таксама абмяркуюць іх у забаўляльнай палеміцы з сапернікамі.

Надзея НІКАЛАЕВА

Загаловак у газеце: Як надрукаваць таблетку... на 3D-прынтары

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.