Вы тут

Вучоныя БДУ распрацавалі экспрэс-спосаб вызначэння якасці насення кукурузы


Бескантактавы экспрэс-спосаб вызначэння пасяўных якасцяў насення кукурузы распрацаваны ў Інстытуце ядзерных праблем БДУ. Аўтарам інавацыі стала навуковы супрацоўнік Надзея Пушкіна.


Фота agroxxi.ru

Новы метад дазваляе вызначыць якасць насення кукурузы ў мінімальныя тэрміны з высокай ступенню дакладнасці. Сёння стандартны спосаб па вызначэнні жыццядзейнасці насення займае ад 7 да 14 дзён, а ў некаторых культур ён можа расцягнуцца да месяца. Экспрэс-спосаб скарачае гэты час да 6-7 гадзін. У эксперыментальных умовах прабірка з насеннем у вадзе змяшчаецца ў адмысловы рэзанатар. Па калібровачных графіках вызначаецца якасць і прыдатнасць пасяўнога матэрыялу.

Навацыя навукоўцаў БДУ стала вынікам працяглага даследавання ўплыву мікрахвалевага выпраменьвання на зерне. Сутнасць методыкі заключаецца ў стымуляцыі энергіі прарастання насення пры ўздзеянні на яго мікрахвалевага выпраменьвання пэўнай частаты і магутнасці.

Даследаванні праводзіліся сумесна з супрацоўнікамі лабараторый росту і развіцця Інстытута эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі. Плануецца, што ў развіцці праекта прымуць удзел супрацоўнікі Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробству. Найбліжэйшай перспектывай стане выкарыстанне дадзенага метаду ў дачыненні да іншых сельскагаспадарчых культур.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.