Вы тут

Памёр алімпійскі чэмпіён Мюнхена-1972 беларус Мікалай Гарбачоў


Сёння ноччу на 71-м годзе пайшоў з жыцця алімпійскі чэмпіён Мюнхена-1972, чэмпіён свету і заслужаны майстар спорту СССР вясляр-байдарачнік Мікалай Гарбачоў, паведамляе НАК Беларусі.


Спартсмен нарадзіўся 15 мая 1948 г. у Рагачове. У 12-гадовым узросце захапіўся веславаннем, трэніраваўся ў Віктара Станібулы. На Алімпійскіх гульнях 1972 годзе ў Мюнхене ў дуэце з Віктарам Кратасюком з Грузіі на дыстанцыі 1000 м заваяваў залаты медаль. Таксама паспяхова выступаў у экіпажы чацвёрак на дыстанцыі 1000 м, станавіўся чэмпіёнам і прызёрам кантынентальных і сусветных форумаў.

Па заканчэнні спартыўнай кар'еры ў 1976 годзе вярнуўся ў родны Рагачоў, дзе пачаў трэнерскую кар'еру. Там ініцыяваў адкрыццё СДЮШАР №2 па веславанні на байдарках і каноэ, стаў яго першым дырэктарам і ўзначальваў да 2010 года.

Развітанне з Мікалаем Гарбачовым адбудзецца 10 красавіка з 10.00 да 12.00 у раённым доме культуры Рагачова (Гомельская вобласць).

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.