Вы тут

Беларускія аграрыі засеялі больш за палову плошчаў


Па інфармацыі Мінсельгасхарча, па стане на ўчарашнюю раніцу ў краіне пасеяна 531,1 тысячы тон ранніх яравых збожжавых і зернебабовых культур, што складае 63,8 % ад плана.


Наперадзе раслінаводы Брэстчыны, якія засеялі 96,6 % запланаваных плошчаў. У тройцы лідараў таксама Гомельская (на 8 красавіка — 86,3 %) і Гродзенская (71,1 %) вобласці. Цалкам глеба пад сяўбу падрыхтавана ў Брэсцкай, Гомельскай і Мінскай абласцях. Дзякуючы добраму надвор'ю сяўба ідзе хуткімі тэмпамі, а яе вынікі нашмат апераджаюць мінулагоднія паказчыкі.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: Сяўба перайшла экватар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?