Вы тут

Алею геолагаў залажылі ў Мінску


Яе да прафесійнага свята — Дня геолага — пасадзілі ў сталіцы сем'і геолагаў, прадстаўнікі руху «Юны геолаг», работнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя на чале з міністрам Андрэем Худыком. Міністр падкрэсліў, што дадзеная акцыя прымеркаваная і да кампаніі «Добраўпарадкуем малую Радзіму», якая паспяхова рэалізуецца па ўсёй краіне:


— Гэта падзея дастасоўваецца да тых мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і азеляненні, якія актыўна праводзяцца ў Беларусі, дзеля выканання даручэнняў, якія ставяць перад намі кіраўнік дзяржавы і ўрад. Пасадка такой алеі — добрая і карысная задумка. Дзякуючы ёй мы будзем памятаць пра геолагаў, якія многія гады стваралі мінеральна-сыравінную базу для нашай краіны. Яна стала асновай многіх галін: будаўнічай, нафтаперапрацоўчай, шкляной і іншых, — адзначыў Андрэй Худык.

Алена Мікалаеўна Дрозд, географ, біёлаг, палінолаг і актыўная ўдзельніца акцыі, прызналася, што прафесія геолага сёння набыла статус адзінкавай. Прафесіяналаў, якія прайшлі «палявую» школу, у нашай краіне няшмат:

— Мне пашанцавала працаваць з сапраўднымі геолагамі, якія не сядзяць у кабінетах. Я вельмі цаню калектыў, у якім знаходжуся. Гэтае свята для мяне юбілейнае — я ў прафесіі ўжо 15 гадоў.

Удзельнікі акцыі пасадзілі 50 ліп і выказалі надзею, што яна дапаможа не толькі азеляніць сталіцу, але і папулярызаваць запатрабаваную прафесію геолага.

Вольга Пралюк, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».