Вы тут

73-гадовы Ісак Хаік - старэйшы ў свеце прафесійны футбаліст


Ізраільскі брамнік Ісак Хаік з клуба ніжэйшай лігі "Іроні Ор-Іягуда" унесены ў Кнігу рэкордаў Гінеса як найстарэйшы футбаліст, які згуляў у афіцыйным матчы прафесійных клубаў. Яму 73 гады, паведамляе BBC.


Фота: reuters

5 красавіка, увечары, Ісак Хаік правёў усе 90 хвілін матчу на полі. Цырымонія ўручэння футбалісту сертыфіката Кнігі рэкордаў Гінеса адбылася на стадыёне адразу пасля заканчэння матчу.

Нягледзячы на ўзрост, галкіпер адзначыў, што гатовы і далей гуляць за сваю каманду. На наступным тыдні ён будзе святкаваць свой 74-ы дзень нараджэння.

Гэты тытул Хаік пераняў у футбаліста з Уругвая Роберта Кармона, які ў 2015 годзе выйшаў на поле ва ўзросце 53 гадоў.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Грамадства

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Да купальнага сезона падрыхтуюць 459 пляжаў

Існуюць строгія патрабаванні да месцаў для купання.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.