Вы тут

«Слуцкаму краю» — сто гадоў


Раённая газета «Слуцкі край» у сакавіку адзначыла сто гадоў. Гэта свята не толькі для калектыву выдання, але і наогул для ўсіх жыхароў рэгіёна, падпісчыкаў і чытачоў. Бо любімая «раёнка» заўжды была з імі, як кажуць, і ў горы, і ў радасці.


— Наша газета — адна з найстарэйшых у краіне. Для нас гонар працаваць у выданні з такой багатай гісторыяй. Гонар быць пераемнікамі найлепшых традыцый журналістаў-папярэднікаў выдання, людзей таленавітых, натхнёных, адважных, творчых, бясконца адданых сваёй справе, — гаворыць галоўны рэдактар Ірына Каваленка. — Да юбілею выдання журналісты пачалі рыхтавацца загадзя. На працягу гэтага года расказвалі пра «Слуцкі край», людзей, якія рабілі газету раней, няштатных аўтараў і чытачоў, пра тых, каму газета стала сапраўдным памочнікам, каму дала пуцёўку ў прафесію.

Неаднаразова выданне мяняла назву: «Плуг і молат», «Вясковы будаўнік», «Ленінскі шлях», «Праўда на рубяжы», «За сацыялістычную Радзіму», «Шлях Ільіча». Асобная старонка — Вялікая Айчынная вайна. На акупаванай ворагам тэрыторыі 1 красавіка 1943 года пачала выходзіць на беларускай мове газета «Народны мсцівец» — орган Слуцкага падпольнага раённага камітэта Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі. Рэдакцыяй газеты ў 1943 годзе быў выдадзены паэтычны зборнік беларускага паэта Анатоля Астрэйкі «Слуцкі пояс».

У 2015 годзе газета «Слуцкі край» стала пераможцам ХІ Нацыянальнага конкурсу друкаваных СМІ «Залатая Літара» ў намінацыі «Найлепшыя матэрыялы культурнай і гісторыка-краязнаўчай тэматыкі».

Падрыхтавала Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

«Звязда» віншуе калег з самавітым юбілеем

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.