Вы тут

Навіны сталіцы


Імянныя прыватызацыйныя чэкі «Жыллё» праіндэксаваны ў Мінску, паведамляе БелТА.


Індэкс росту кошту будаўніцтва жылля ў параўнанні з яго коштам на 31 снежня 1991 года для індэксацыі чэкаў устаноўлены ў памеры Br18,019. Гаворка ідзе пра выкарыстанне грамадзянамі і членамі іх сем'яў, якія стаяць на ўліку для паляпшэння жыллёвых умоў, для выплаты паявога ўзносу ў жыллёвым або жыллёва-будаўнічым кааператыве, фінансавання індывідуальнага або калектыўнага жыллёвага будаўніцтва, рэканструкцыі аднакватэрных, блакіраваных жылых дамоў, долевага ўдзелу ў жыллёвым будаўніцтве, набыцця жылля шляхам куплі, а таксама для пагашэння запазычанасці па крэдытах банкаў (уключаючы выплату працэнтаў за карыстанне імі) і пазыках юрыдычных асоб, выкарыстаных на ўказаныя мэты.

Сёлета ў сталіцы на аўтастаянках плануецца абсталяваць 20 велапарковак, яны з'явяцца ва ўсіх раёнах горада, паведаміў БелТА галоўны інжынер дзяржаўнага аб'яднання «Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі» Пётр Пруднікаў. Аб'яднанне вывучае попыт на паслугу, мінчане па тэлефоне арганізацыі або на аўтастаянках могуць пакідаць заяўкі аб неабходнасці захоўвання ровараў. «Да нас паступаюць такія званкі, праводзім конкурс на закупку канструкцый. Мяркуецца, што пляцоўкі будуць разлічаны на 32 месцы кожная», — расказаў Пётр Пруднікаў. Усяго на балансе аб'яднання знаходзяцца больш за 100 аўтастаянак, на шасці з іх абсталяваны велапаркоўкі. З 8 красавіка тарыф на захоўванне ровараў складзе Br7 у месяц, для кліентаў, з якімі заключаны дагаворы захоўвання транспартных сродкаў, — Br5. Велапаркоўкі ў сталіцы сталі ўладкоўваць з 2009 года.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.