Вы тут

У Кітаі ў метро можна ездзіць без праязнога


Але гаворка зусім не пра бясплатны праезд. А пра ідэнтыфікацыю асобы па сістэме распазнання твару, якая сёння становіцца ўсё больш папулярнай.


Навукоўцы задумаліся: што, калі ўсталяваць такую сістэму ў месцы з вялікім патокам людзей, — напрыклад, у метро? Гэтую задумку рэалізавалі ў Кітаі, дзе жыхарам больш не прыйдзецца насіць з сабой праязны або грошы, каб праехаць у падземным транспарце. Зрэшты, у будучыні.

Тэсціраванне тэхналогіі пачалося ў горадзе Шэньчжэнь, дзе на адной са станцый з'явілася магчымасць аплаціць праезд... па адным толькі твары. Каб трапіць у метро, пасажырам дастаткова падысці да спецыяльных турнікетаў. На экране з'явіцца не толькі здымак твару, які пацвярджае асобу, але і таксама аналітыка паездак, у тым ліку працягласць знаходжання ў метро. Перад выкарыстаннем сістэмы неабходна зарэгістравацца і прывязаць спосаб аплаты, пасля чаго грошы будуць спісвацца аўтаматычна. Такі від «куплі праязнога» можа значна паскорыць пасажырапаток у метро, паколькі на аплату праезду будзе ісці значна менш часу.

У аснове сістэмы распазнання асоб ляжыць 5G-сетка ад Huaweі, а таксама алгарытмы, з дапамогай якіх штучны інтэлект распазнае твары пасажыраў. Чаму выкарыстоўваюцца менавіта сеткі апошняга пакалення? Паводле слоў кіраўніцтва метрапалітэна, 5G робіць такі спосаб аплаты праезду значна больш эканамічным для горада. Вядома, пакуль сістэма працуе толькі на адной станцыі ў тэставым рэжыме, але ў будучыні плануецца ўкараніць распазнаванне твараў і на іншых пасажырскіх аб'ектах. Што будзе, калі сістэма памыліцца і замест аднаго чалавека распазнае іншага, не ўдакладняецца.

Кітай — адзін з наватараў у галіне распазнання твараў. Так, кожныя 30 секундаў сістэма фіксуе твары вучняў, якія знаходзяцца ў класных пакоях старшай школы № 11 у Ханчжоу. Задача тэхналогіі — вызначыць настрой кожнага навучэнца. Яна класіфікуе стан як шчаслівы, сярдзіты, напалоханы, збянтэжаны або засмучаны. Акрамя таго, сістэма фіксуе дзеянні навучэнцаў і разумее, калі яны пішуць, чытаюць, адказваюць выкладчыку, а калі спяць падчас заняткаў.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: Вас пазнаюць у твар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».