Вы тут

Праект “Лічбавы ўніверсітэт” прадставіць ГрДУ імя Купалы на "ТІБО-2019”


Форум пройдзе ў Мінску з 8 па 12 красавіка. Яго мерапрыемствы будуць прысвечаны тэме электроннага ўрада (стварэнню электроннай сістэмы аховы здароўя, электроннай адукацыі, юрыспрудэнцыі, грамадскай бяспецы, сацыяльным паслугам, транспартнай інфраструктуры), тэме лічбавай эканомікі і нацыянальнага сегмента інтэрнэту.


Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы прадэманструе на выставе праграмна-тэхнічныя распрацоўкі, прызначаныя для фарміравання лічбавага адукацыйнага асяроддзя, якія забяспечваюць мабільнасць навучання і новы фармат камунікацыі студэнтаў з выкладчыкамі і патэнцыйнымі працадаўцамі.

Экспазіцыя ГрДУ імя Янкі Купалы ўключае рашэнні па аўтаматызацыі дзейнасці службаў універсітэта, сродкі мабільнага доступу да сэрвісаў, віртуалізацыю навучальнага працэсу, электронныя вучэбна-метадычныя комплексы і дапаможнікі, сродкі для забеспячэння навуковых даследаванняў.

На выставе можна будзе ўбачыць навукаёмістую прадукцыю, якую прадставяць праекты “Праграмнае забеспячэнне для аналізу кінетыкі згасання флуарэсцэнцыі”, “Кантролер спектральнага комплексу ДФС-52”, “Лічбавыя сістэмы аўтаматызацыі спектральных вымярэнняў”, “Вымяральнік канцэнтрацыі пароў алкаголю”.

Таксама будуць прэзентаваныя студэнцкія стартапы: электронны даведнік па гістарычных аб'ектах горада Гродна ў фармаце чат-бота ў месэнджары  Telegram “GrodnoBot”, індывідуальныя развіццёвыя цацкі з прымяненнм лазерных тэхналогій “FirstSkills”, віртуальны самадапаможнік па асновах робататэхнікі з элементамі дапоўненай рэальнасці “Robbo-Reality” і Web-дадатак, які дазваляе генераваць музыку з карцін мастакоў і рабіць аналіз якасці малюнкаў “Musicast”.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

На гэтым тыдні Цяльцы будуць проста незаменныя ўсюды, дзе іх ведаюць.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.