Вы тут

VI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прысвецяць моладзі


Сумесныя маладзёжныя і культурна-гуманітарныя праекты абмяркуюць на VІ Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі, які плануецца правесці ў Санкт-Пецярбургу 16—18 ліпеня. Праект праграмы мерапрыемства, тэматыка секцый і іншыя пытанні абмяркоўваліся ў Савеце Рэспублікі на пасяджэнні арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні форуму.


Фота: sovresp.gov.by

Плануецца, што 17 ліпеня на форуме будуць працаваць шэсць секцый. Члены аргкамітэта на чале з яго старшынёй віцэ-спікерам Савета Рэспублікі Мар'янай Шчоткінай абмеркавалі тэматыку кожнай з іх. Удзельнікі сустрэчы выказалі свае ідэі і пажаданні, якія беларускі бок мог бы прапанаваць расійскаму на сумесным пасяджэнні арганізацыйных камітэтаў.

Адна з секцый будзе прысвечана рэалізацыі сумесных маладзёжных праектаў. Вынікам яе работы павінны стаць рэкамендацыі і прапановы па выкананні новых праектаў у розных сферах, у тым ліку ў эканоміцы і ІT.

Падчас форуму плануецца абмеркаваць і культурна-гуманітарнае супрацоўніцтва. Як адзначалася на пасяджэнні аргкамітэта, за аснову мэтазгодна ўзяць праекты Саюзнай дзяржавы, рэгіянальныя праекты, узаемадзеянне паміж тэатрамі, бібліятэкамі і музеямі. Прапаноўвалася закрануць тэмы нацыянальнай ідэнтычнасці, базавых каштоўнасцяў. Вядучай тэмай, на думку беларускай часткі аргкамітэта, на гэтай секцыі (як, зрэшты, і на ўсіх шасці) павінна стаць узаемадзеянне моладзі дзвюх краін.

Мар'яна Шчоткіна нагадала, што Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка на пленарным пасяджэнні V Форуму рэгіёнаў у Магілёве прапанаваў прысвяціць наступны форум разгляду пытанняў, звязаных з маладзёжнай тэматыкай, абмеркаваць рэальныя аспекты адукацыі, культуры, творчага развіцця, патрыятычнага выхавання і фарміравання здаровага ладу жыцця. Цікава, што ў Санкт-Пецярбургу пройдуць маладзёжны форум і пасяджэнне савета Маладзёжнай палаты пры Парламенцкім сходзе Саюза Беларусі і Расіі.

Чакаецца, што на палях форуму адбудзецца сумеснае пасяджэнне нацыянальных дзелавых саветаў, збярэцца міжпарламенцкая камісія Савета Федэрацыі Расіі і Савета Рэспублікі Беларусі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. Перад пленарным пасяджэннем форуму, 18 ліпеня, па традыцыі адбудзецца сустрэча спікераў верхніх палат парламентаў дзвюх краін з кіраўнікамі дзяржорганаў абласцей Беларусі і суб'ектаў Расіі.

Паводле БелТА

Загаловак у газеце: Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі прысвецяць моладзі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».