Вы тут

На радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі» паступіла 410 заявак


На рэспубліканскі творчы радыёконкурс «Маладыя таленты Беларусі», зладжаны Першым нацыянальным каналам Беларускага радыё ўжо восьмы раз, паступіла 410 заявак. Арганізатары адзначаюць, што колькасць удзельнікаў сёлета рэкордная.


— Як заўсёды, самая шматлікая намінацыя — эстрадны вакал, — удакладняе аўтар і кіраўнік праекта Таццяна ЯКУШАВА, — аднак цешыць тое, што ў гэтым годзе ўсяго на 20 заявак менш і ў інструментальнай намінацыі. Гэта добрая тэндэнцыя, якая сведчыць пра запатрабаванасць нашага конкурсу сярод прадстаўнікоў акадэмічных жанраў, пра тое, што нам давяраюць.

Творчая планка конкурсу застаецца стабільна высокай. Так, у свой час лаўрэатамі і прызёрамі «Маладых талентаў Беларусі» станавіліся Алена Ланская, Юрый Дземідовіч, Лідзія Заблоцкая, Аляксандр Мінёнак, Хелена Мерааі, Кірыл Ермакоў, Зінаіда Купрыяновіч і многія іншыя маладыя выканаўцы, чые імёны сёння ўжо на слыху ў шырокай аўдыторыі. А па выніках леташняга спаборніцтва, у якім удзельнічала больш за 330 таленавітых дзяцей, падлеткаў і маладых людзей з усіх рэгіёнаў краіны, 20 лаўрэатаў атрымалі стыпендыі і прэміі спецыяльнага фонду Прэзідэнта па падтрымцы таленавітай моладзі.

Калі адлюстроўваць ход конкурсу стрыманай мовай лічбаў, то сёлета ў намінацыі «Эстрадны вакал» арганізатары атрымалі заяўкі ад 157 салістаў і 37 ансамбляў, «Інструментальная музыка» сабрала заяўкі 139 салістаў і 30 калектываў, у намінацыі «Спадчына» возьмуць удзел 27 сольных артыстаў і 10 творчых суполак. У найбліжэйшы час усе дасланыя запісы праслухае прафесійнае журы на чале з народным артыстам Беларусі кампазітарам Леанідам Захлеўным. З 16 красавіка да канца месяца адбудуцца другі і трэці туры творчага спаборніцтва — жывыя праслухоўванні ўдзельнікаў у сталічным Доме радыё. Пераможцаў 8-га рэспубліканскага конкурсу «Маладыя таленты Беларусі» абвесцяць і ўзнагародзяць 2 мая падчас міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «СМІ ў Беларусі».

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

Кіраўнік Мінскай вобласці — аб тым, чаго рэгіён дасягнуў за дваццаць пяць гадоў

 Міншчына — самы цэнтр краіны, яна нават сваімі абрысамі нагадвае сэрца. 

Грамадства

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Як пад Мінскам сартуюць смецце

Аператар другасных матэрыяльных рэсурсаў і рух за перапрацоўку адходаў «Мэта 99» далі людзям магчымасць на свае вочы пабачыць, як выглядаюць «смеццевыя могілкі».