Вы тут

Памёр кінарэжысёр Георгій Данелія


Ва ўзросце 88 гадоў пасля працяглай хваробы памёр савецкі і расійскі кінарэжысёр Георгій Данелія. Пра гэта «Новай газеце» паведаміла сям'я рэжысёра.


Фота fishki.net

Георгія Данелію шпіталізавалі з-за запалення лёгкіх у лютым. Ён трапіў у рэанімацыю, лекары ўвялі яго ў штучную кому, каб стабілізаваць дыханне.

Георгій Данелія нарадзіўся ў Тыфлісе 25 жніўня 1930 года, але ўжо праз год яго сям'я пераехала ў Маскву. У 50-х гадах ён скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут і працаваў архітэктарам у Інстытуце праектавання гарадоў.

У 1959 годзе Данелія скончыў Вышэйшыя рэжысёрскія курсы пры «Масфільме» у майстэрні Міхаіла Калатозава, пасля якіх пачаў працаваць у кінастудыі рэжысёрам-пастаноўшчыкам.

У 1960 году выйшла яго дэбютная карціна «Сярожа» па аднайменнай аповесці Веры Пановай. Фільму прысудзілі Гран-пры на Міжнародным кінафестывалі ў Карлавых Варах.

Шырокая вядомасць прыйшла да рэжысёра ў 1964 годзе пасля выхаду лірычнай камедыі «Я крочу па Маскве». Сярод іншых яго кінапрац - «Трыццаць тры», «Не гаруй», «Зусім прапалы!», «Афоня», «Міміно» і «Кін-дза-дза».

Данелія выступіў сцэнарыстам большасці сваіх фільмаў, а таксама сааўтарам сцэнарыяў такіх кінакарцін, як «Джэнтэльмены поспеху», «Француз» і «Прывітанне ад Чарлі Трубача». Ён таксама зняўся ў эпізадычных ролях у некалькіх фільмах.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.