Вы тут

Вялікія вучэнні праходзяць пад Барысавам


У пачатку красавіка на палігоне пад Барысавам праходзіць тактычнае вучэнне са 120-й асобнай гвардзейскай механізаванай брыгадай. Яго тэмай стала падрыхтоўка і рэалізацыя баявых дзеянняў у абарончай аперацыі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. На вучэнні задзейнічаны больш як 1100 ваеннаслужачых і 130 адзінак баявой тэхнікі. У ліку апошняй — каля 40 танкаў і 60 баявых машын пяхоты.


— Беларусь прытрымлівацца прынцыпу транспарэнтнасці, і таму на вучэнне былі запрошаны прадстаўнікі краін НАТА — Германіі, Эстоніі, Латвіі, Літвы, Польшчы, а таксама ваенныя аташэ, якія маюць акрэдытацыю пры Міністэрстве абароны, — адзначыў начальнік упраўлення верыфікацыі дэпартаменту міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Андрэй Царык. — Гэта самая буйная ваенная дзейнасць сёлета на тэрыторыі Беларусі. Згодна з палажэннямі Венскага дакумента, зыходзячы з колькасці асабовага саставу і тэхнікі, што прыцягваецца да вучэнняў, не падпадае пад катэгорыю назіраемых. Але кіраўніцтва Узброеных Сіл прытрымлівацца прынцыпу павышэння ўзроўню адкрытасці паміж суседнімі краінамі ў ваеннай сферы. Таму мы і запрасілі замежных назіральнікаў. 

Кіруе вучэннямі камандуючы войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання генерал-маёр Андрэй Жук

— Мы адпрацавалі два пытанні, якія тычыліся вядзення абароны і падрыхтоўкі да яе. Асабовы склад адбіваў атакі на пярэдні край. Ацэнку дзеянням падраздзяленняў паставім тады, калі будуць выкананы ўсе задачы, але магу ўжо цяпер сказаць, што брыгада падрыхтавана добра і здольная выканаць задачы, якія перад ёй пастаўлены. Таксама мы надалі ўсебаковую ўвагу тылавому, тэхнічнаму, медыцынскаму забеспячэнню. А для карэкціроўкі агню мы выкарыстоўваем беспілотныя комплексы.

За вучэннямі прыехалі паназіраць і парламентарыі. Сяргей Бобрыкаў, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, засяродзіў увагу на скарачэнні колькасці адтэрміновак ад прызыву, якое апошнім часам шырока абмяркоўваецца на высокім узроўні.

— Зараз мы назіраем істотны некамплект прызыўнікоў. Трэба пераглядаць пытанне адтэрміновак па адукацыі, таму што іх цяпер шмат. Гэта мера часовая, але трэба памятаць, што яшчэ не так даўно ў армію адпраўляліся прыдатныя па стане здароўя юнакі, якім спаўнялася 18 год нават падчас вучобы ва ўніверсітэце. Мы ў парламенце прааналізавалі сітуацыю, якая склалася апошнім часам. Сёлета студэнтамі стануць каля 40 тысяч чалавек. З іх палова — дзяўчыны. Паводле разлікаў, прыкладна 50% хлопцаў будуць «адсеяны» падчас праходжання медыцынскага асведчання. Застаецца 10 тысяч — столькі, колькі і трэба для прызыву. У магістратуру паступае з іх толькі 8%. І вось ім і належыць вучыцца вайсковай справе.

Валяр’ян ШКЛЕННІК

Фота Таццяны ТКАЧОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?