Вы тут

Пачаўся прыём заявак на конкурс «Прадпрымальнік года»


У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў ад 17 сакавіка 2016 года № 207 Міністэрства эканомікі аб'яўляе пра старт з 1 красавіка 2019 года Нацыянальнага конкурсу «Прадпрымальнік года», паведамляе сайт эканамічнага ведамства.


Паводле вынікаў конкурсу ў кожнай вобласці і ў Мінску спецыяльна створаныя аргкамітэты (журы), у склад якіх уваходзяць вядомыя прадпрымальнікі і прадстаўнікі органаў дзяржкіравання, вызначаць найлепшых бізнесменаў у намінацыях:

  • Паспяховы старт
  • Стабільны поспех (у дадзенай намінацыі дапускаецца ўдзел буйных прадпрыемстваў)
  • Эфектыўны бізнес у сферы вытворчасці
  • Эфектыўны бізнес у сферы паслуг.

Прадпрымальнікі, якія жадаюць узяць удзел у конкурсе, накіроўваюць свае заяўкі ў адпаведныя органы выканаўчай улады (па месцы дзяржаўнай рэгістрацыі) - у гарвыканкамы, райвыканкамы, адміністрацыі раёнаў Мінска.

Прыём заявак будзе ажыццяўляцца да 1 чэрвеня 2019 года. Удзел у конкурсе бясплатны. Больш падрабязная інфармацыя пра конкурс знаходзіцца на сайце Міністэрства эканомікі.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.