Вы тут

Вызначыўся парадак выступленняў на «Еўрабачанні-2019»


Прадстаўніца Беларусі ЗЕНА (Зінаіда Купрыяновіч) выступіць на міжнародным конкурсе «Еўрабачанне» ў Тэль-Авіве 14 мая пад нумарам 8. Днямі прадзюсары песеннага шоу апублікавалі парадак выступлення ў  абодвух паўфіналах.


Як адзначыў супервайзер Еўрапейскага вяшчальнага саюза Ён Ола Санд, галоўнымі крытэрыямі пры гэтым было стварэнне захапляючага і відовішчнага тэлешоу і забеспячэнне таго, каб кожны нумар мог вылучыцца і запомніцца гледачам. Такім чынам, у першым паўфінале, 14 мая на сцэну выйдуць:

1. Кіпр
2. Чарнагорыя
3. Фінляндыя
4. Польшча
5. Славенія
6. Чэхія
7. Венгрыя
8. БЕЛАРУСЬ
9. Сербія
10. Бельгія
11. Грузія
12. Аўстралія
13. Ісландыя
14. Эстонія
15. Партугалія
16. Грэцыя
17. Сан-Марына

У другім паўфінале, 16 мая, парадак выступлення ўдзельнікаў наступны:

1. Арменія
2. Ірландыя
3. Малдова
4. Швейцарыя
5. Латвія
6. Румынія
7. Данія
8. Швецыя
9. Аўстрыя
10. Харватыя
11. Мальта
12. Літва
13. Расія
14. Албанія
15. Нарвегія
16. Нідэрланды
17. Паўночная Македонія
18. Азербайджан.

Парадак выступленняў у фінале будзе вызначаны арганізатарамі адразу пасля другога паўфіналу. у ноч на 17 мая. А вось стартавая пазіцыя краіны, якая сёлета прымае конкурс, па традыцыі была названая яшчэ ў скавіку на сустрэчы кіраўнікоў дэлегацый краін-удзельніц – Ізраіль выступіць у фінале пад нумарам 14.

Таксама падыходзяць да завяршальнай стадыі перамовы аб удзеле амерыканскай поп-зоркі Мадоны ў інтэрвал-акце «Еўрабачання». Як паведамляюць еўрапейскія СМІ, ганарар спявачкі за выступленне працягласцю каля 15 хвілін складзе 1 мільён долараў, прычым гэтыя сродкі вылучаны не з бюджэту – патрэбную суму гатовы заплаціць канадскі мільярдэр ізраільскага паходжання Сільван Адамс.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».