Вы тут

Для адмены роўмінгу паміж Беларуссю і Расіяй рыхтуецца дарожная карта


Паміж саюзнымі краінамі не павінна застацца межаў — ні эканамічных, ні культурных, каб і расіяне, і беларусы адчувалі сябе і там і там як дома. «Агульная тэндэнцыя станоўчая. Брацкія народы павінны жыць разам, але з адной умовай — толькі калі мы ўсе будзем над гэтым працаваць», — падкрэсліў дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Рыгор РАПОТА падчас відэамоста Масква — Мінск у Нацыянальным прэс-цэнтры.


Сярод асноўных дасягненняў да дваццацігоддзя Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Рыгор Рапота назваў пазітыўныя вынікі сацыяльнай сферы для грамадзян на ўсёй тэрыторыі. У эканоміцы захавана кааперацыя прамысловых прадпрыемстваў, у добры бок змяняецца структура тавараабароту, паглыбляецца ўзаемадзеянне ў прамысловай галіне.

Што датычыцца адмены роўмінгу пры перасячэнні мяжы і патаннення мабільнай сувязі, і ў Беларусі, і ў Расіі над гэтым актыўна працуюць. Засталося вырашыць тэхналагічныя задачы. Прадстаўнікі міністэрстваў сувязі рыхтуюць адпаведную дарожную карту.

На думку дзяржсакратара, галоўныя напрамкі развіцця Саюзнай дзяржавы — як для ўсяго свету — у першую чаргу высокія тэхналогіі. Магчымасці для гэтага ёсць: Рыгор Рапота прызнаўся, што быў прыемна ўражаны прагрэсам Парка высокіх тэхналогій у Мінску.

Развіццё малога і сярэдняга бізнесу пакуль што не стала самым моцным бокам саюза — а гэта таксама адзін з важных трэндаў, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы. Трэба звярнуць увагу і на транспартную сферу, якая звязвае краіны. Праца па ўзаемным прызнанні віз знаходзіцца на заключнай стадыі, і гэтае пытанне можа быць вынесена на пасяджэнні Саветаў Міністраў і Вышэйшага дзяржсавета.

Дзяржаўны сакратар упэўнены, што нельга казаць пра імкненне Расійскай Федэрацыі да паглыблення інтэграцыі: «Гэта ўзаемнае рашэнне бакоў — пераглядзець мэты дагавора, прааналізаваць, што зроблена і да чаго мы ідзём. Пагрозы суверэнітэту якой-небудзь удзельніцы саюза няма, гэта супярэчыла б патрабаванням артыкула шостага дагавора».

Таксама не ідзе і размовы пра ўвядзенне адзінай валюты. Ці будзе гэта, у якой форме, пакажа час, адзначыў Рыгор Рапота, дадаўшы, што зараз 80 % разлікаў у гандлі адбываецца ў расійскіх рублях.

Акрамя эканомікі, закранулі падчас трансгранічнай размовы і пытанні культуры, бо палітыкі размаўляюць на розных мовах, а ў творчых людзей мова адна — мастацкая.

У мінулым годзе ў Інстытуце сусветнай літаратуры імя Горкага РАН быў знойдзены студэнцкі сшытак Максіма Багдановіча. Беларускія навукоўцы шукалі гэтыя аркушы амаль сто гадоў.

Невядомы верш «Дыстых» напісаны на рускай — з указаннем, што гэта пераклад з беларускай. Аднак арыгінала не знайшлося. І Рыгор Рапота прапанаваў правесці конкурс на самы лепшы пераклад. Ініцыятыву падтрымала БелТА, і ў дзень яднання народаў Беларусі і Расіі названыя пераможцы. Першае месца — Маі Галіцкай з Буда-Кашалёва (Гомельская вобласць). Віншавалі перакладчыцу з абедзвюх студый: расійскай і беларускай, і наша мова была зразумелая ўсім.

Варвара МАРОЗАВА

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Cаюзная дзяржава — ад размоў да справы

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.