Вы тут

Беларусь далучаецца да акцыі «30 дзён на веласіпедзе»


З 1 красавіка Беларусь далучаецца да міжнароднай акцыі "30 дзён на веласіпедзе" (30 days of biking), паведамляецца на сайце Мінскага веласіпеднага таварыства. Гэта сусветны выклік-абяцанне кожны красавіцкі дзень хаця б крыху ездзіць на ровары. Мінчанам ў гэтыя дні прапануюць паўдзельнічаць у масавых велапрагулках, квэстах і конкурсах.


Беларусь прымае ўдзел у акцыі з 2014 года. Летась наша краіна заняла другое месца па колькасці ўдзельнікаў.

Што трэба для ўдзелу?

- паабяцаць сабе праязджаць на веласіпедзе (або прабягаць) кожны дзень мінімум кіламетр з 1 па 30 красавіка 2019 года, нягледзячы ні на што;
- зарэгістравацца на сайце акцыі;
- пацвердзіць свой намер прыняць удзел у гэтым годзе ў групе Укантакце;
- размясціць у спіцах веласіпеда традыцыйную картку ўдзельніка/удзельніцы;
- выконваць абяцанне;
- выкладваць фатаграфіі сваіх прыгод у сацыяльных сетках з хэштэгамі #30daysofbiking #30daysofbikingby #30MVQ.

Праграма мерапрыемстваў:

1 красавіка. Велапрагулка-адкрыццё акцыі. Старт велапрагулкі ў 19.30 (вул. Смалячкова 14-а);
1 красавіка-30 красавіка. Гарадскія квэсты ад каманды МВТ у Мінску;
1 красавіка-30 красавіка. Конкурс на самую вялікую колькасць кіламетраў у дадатку "Страва" за красавік ад велавандроўніка Сяргея Рабко. Першыя тры месцы атрымліваюць грашовы прыз;
30 красавіка. Фініш акцыі масавай велапрагулкі (дэталі бліжэй да канца красавіка).

Экскурсіі і туры ад biketrip.by:

6 красавіка, 11.00. Веласіпедная экскурсія "Гісторыя мінскай вузкакалейкі і музея валуноў";
13 красавіка. Велабёрдвотчынг тур;
14 красавіка, 11.00. Загарадная велаэкскурсія ў музей народнага побыту;
20 красавіка. Велабёрдвотчынг тур.

Экскурсіі для ўдзельнікаў акцыі бясплатныя, велатуры - са зніжкай 50%.

Юлія АДАМОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».