Вы тут

У Мінску з’явілася яшчэ адна Алея сямейных дрэў


На гэты раз – у Фрунзенскім раёне сталіцы.


30 вастралістых клёнаў упрыгожылі вуліцу Калеснікава, на ўчастку паміж вуліцамі Налібоцкай і Люцынскай. Удзел у мерапрыемстве прынялі сем’і, якія жывуць у Фрунзенскім раёне, а таксама дэпутаты, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў і мясцовых арганізацый.

– Сям’я для чалавека – самае галоўнае, гэта падмурак, – сказаў першы намеснік галавы адміністрацыі Фрунзенскага раёна г. Мінска Дзяніс Драпей. – І хочацца, каб сем’яў у нас станавілася ўсё больш, нягледзячы на тое, што Фрунзенскі раён – самы густанаселены раён сталіцы, а мікрараён Каменная горка лічыцца самым вялікім мікрараёнам у горадзе. Закладваючы алею сямейных дрэў, мы даём старт своеасаблівай кампаніі. Я спадзяюся, да юбілею мікрараёна Каменная горка ў нас будзе не толькі алея сямейных дрэў, але і цэлы парк сямейных дрэў. Няхай гэта мерапрыемства паслужыць для далейшага развіцця нашага раёна.

Намеснік старшыні Мінскага гарадскога камітэта прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Сцяпан Дубніцкі таксама падтрымаў гэту ініцыятыву і адзначыў, што дадзеная акцыя – толькі пачатак: «Мы працягнем пасадку дрэў у Фрунзенскім раёне і наогул на тэрыторыі горада Мінска. Гэта дазволіць павялічыць колькасць зялёных насаджэнняў, палепшыць экалагічную сітуацыю і проста ўпрыгожыць сталіцу».

Ірына Бебчык:

– У гэтым мерапрыемстве нам прапанаваў паўдзельнічаць класны кіраўнік старэйшага сына, і мы адразу адгукнуліся. Па-першае таму, што зеляніна ў раёне – гэта добра. Акрамя таго, дрэва – гэта знак сям’і, росту, кахання. Чым даўжэй жыве дрэва, тым даўжэй жыве сям’я. Я лічу, што такія акцыі патрэбныя, яны яднаюць людзей, гараджан, сем’і.

На кожным дрэўцы сям’я, якая яго пасадзіла, павесіла зялёны лісток са сваім прозвішчам, а на памяць ад арганізатараў удзельнікі акцыі атрымалі сертыфікат з указаннем, дзе на алеі знаходзіцца менавіта іх дрэва.

***

Рэспубліканскі праект па закладцы паркаў сямейных дрэў рэалізуецца тэрытарыяльнымі камітэтамі БРСМ пры падтрымцы Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчага камітэтаў.

Вераніка КОЛАСАВА

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».