Вы тут

Сёлета ўсе салдаты будуць забяспечаныя новай баявой формай


Прыкладна паўтара года таму Міністэрства абароны ўпершыню прадэманстравала фота новай баявой формы беларускай арміі. Сярод змен — новая тканіна і знешні выгляд. Гэтая форма будзе больш устойлівай да зносу. У ведамстве абяцаюць, што Узброеныя Сілы будуць забяспечаны новымі ўзорамі да канца гэтага года.


— Зараз падрыхтаваны і праходзіць узгадненне праект указа, якім прадугледжваецца прыняцце на забеспячэнне новых узораў баявой і паўсядзённай формы адзення, — адзначыў першы намеснік начальніка тылу Узброеных Сіл — начальнік штаба тылу Міністэрства абароны Аляксандр Панфёраў. — Мяркуем поўнасцю абнавіць паўсядзённую форму да пачатку 2021 года. Зараз ідзе яе доследная эксплуатацыя.

Рэчавае ўпраўленне Мінабароны сумесна з прадпрыемствамі Беларусі распрацоўвае новыя ўзоры баявой і паўсядзённай формы адзення. Абнаўляюцца і прадметы экіпіроўкі — заплечнікі, баявыя разгрузачныя камізэлькі, накаленнікі. Пад увагу бярэцца сусветны досвед, і асабліва тых краін, якія прайшлі праз ваенныя дзеянні. Таму матэрыялы для формы выкарыстоўваюцца толькі самыя сучасныя.

Валяр'ян ШКЛЕННІК. Фота Міністэрства абароны.

Загаловак у газеце: У нагу з часам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».