Вы тут

Дуэт Фёдараў-гарманістаў захоўвае традыцыю мясцовых найгрышаў


Музыканцікі, рэжце!

Гарманісты Фёдар Бялко і Фёдар Васілец утварылі дуэт "Гарэзлівы гармонік", удзельнічаюць у рэгіянальных конкурсах гарманістаў, акампаніруюць народным калектывам і самадзейным артыстам. Іх заліхвацкую ігру ведаюць у розных куточках Гомельшчыны.


Нягледзячы на ўзроставую розніцу (Фёдар Бялко на дванаццаць гадоў старэйшы за Васільца), яны вельмі падобныя ў сваей любові да музыкі. Так, старэйшы Фёдар у дзяцінстве набываў свой музычны досвед ад сваіх братоў-гарманістаў, а ў Фёдара-малодшага настаўнікам па гармоніку быў бацька — лепшы вясковы музыка. Пасля заканчэння сярэдняй школы хлопцы паступілі ў музыкальныя ўстановы і сталі баяністамі. Фёдар Бялко, карані якога паходзяць з Тураўшчыны, пераехаў у горад над Дняпром — на радзіму малодшага Фёдара. І вось ужо не адзін дзясятак гадоў цёзкі працуюць у сферы вясковай культуры —  Фёдар Васілец загадвае Домам народнай творчасці ў вёсцы Заспа, а Фёдар Бялко аканпаніруе Азёршчынаўскаму хору.

Запіс дуэта рэчыцкіх Фёдараў папоўніў музычную скарбонку сайта "Звязды". У выкананні "Гарэзлівага гармоніка" можна пачуць мясцовую польку, а таксама паслухаць спеўны дуэт Фёдара Васільца і яго жонкі Наталлі.

Анатоль КЛЯШЧУК, відэа аўтара

Запісана ў вёсцы Заспа Рэчыцкага раёна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».