Вы тут

У сталіцы будзе паказана шэсць фільмаў японскага класіка


Шчымлівы Ясудзіра Одзу — 2 красавіка ў мінскім «Піянеры» распачнецца ўжо восьмая рэтраспектыва японскага кіно, якая штогадова арганізуецца «АРТ Карпарэйшн» з удзелам пасольства Японіі і кампаніі JTІ. У мінулыя гады беларускія гледачы глядзелі японскага Шарло — Тора-сана, падборку карцін у традыцыйным жанры «Кайдан» альбо «новую класіку японскага кіно» — вядучых сучасных аўтараў Японіі, імёны якіх з'яўляюцца ў праграмах найважнейшых сусветных кінафестываляў. Рэтраспектыва гэтага года — беспрэцэдэнтная: на вялікім экране будзе паказана шэсць адрэстаўраваных фільмаў «самага японскага» і аднаго з найкласічных сусветных рэжысёраў.


Кадр з фільма «Позняя восень».

Ясудзіра Одзу — гэта непапраўныя адбіткі ў гісторыі кіно і амаль непазбежная прыхільнасць кінааматараў, хоць тут і маралізм, і скупасць на мастацкія сродкі, і традыцыйнасць каштоўнасцяў. Убачыць, напрыклад, павольныя рухі бацькоў, на якіх у дзяцей няма часу, і ўвесь спектр магчымых пачуццяў, якія дакранаюцца да кожнага з нас, дарагога варта.

З «Такійскай аповесці», дарэчы, рэтраспектыва распачнецца. І працягнецца наступнымі разважаннямі аб сямейных праблемах і інстытуце сям'і ў цэлым, бо на працягу ўсёй сваёй творчасці рэжысёр расказваў толькі пра сям'ю і толькі ў адным стане — у стане распаду.

З вельмі абмежаваным інструментарыем (напрыклад, Одзу амаль заўсёды выкарыстоўваў адзін тып плана — з пазіцыі чалавека, што сядзіць на татамі), але з унікальным спосабам у тым ліку мантажу рэжысёр кожны раз мог заўважыць і выявіць нават больш, чым аўтарская нястрымнасць. Гуманізм, блізкасць да традыцыйнага японскага малюнка і надзвычайная рэалістычнасць герояў — Ясудзіра Одзу са сваім «сапраўдным японскім духам» становіцца абавязковым да прагляду і лепш, калі атрымаецца ўбачыць яго на вялікім экране.

Праграма гэтага года ўключае ў сябе шэсць карцін (у цэлым Одзу стварыў пяцьдзясят тры): чатыры каляровыя і дзве чорна-белыя, атрымаць якія для рэтраспектывы, канешне, падаецца вялікай удачай. «Кветкі свята Хіган», «Добрай раніцы», «Позняя восень», «Смак сайры» і «Смак рысу з зялёнай гарбатай» разгрупуюцца ў кінатэатры «Піянер» з 2 да 7 красавіка.

Фільмы рэтраспектывы будуць прадстаўляць японскі кіназнаўца і кінакрытык Хіраноры Іта, што спецыялізуецца ў прыватнасці на спадчыне Ясудзіра Одзу, і праграмны дырэктар кінафестывалю «Лістапад» Ігар Сукманаў.

Апроч іншага, «Такійская аповесць» будзе паказана асобна і бясплатна для мінчан, што з'яўляюцца наведвальнікамі Мінскага ўніверсітэта трэцяга ўзросту, а вольны ўваход на любы з паказаў атрымаюць сябры Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў-калясачнікаў.

Паўсядзённае існаванне, увасобленае ў карцінах Ясудзіра Одзу, як бы гэта ні гучала, можа стаць не зусім звычайным ці нават надзвычайным часам для сённяшняга гледача.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Загаловак у газеце: Распад сям'і з пазіцыі чалавека на татамі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.