Вы тут

Пад абаронай Канстытуцыі


Юбілейны, 25-ы Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь шырока адзначаўся ў краіне.


Мы — юныя грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Фота: БелТА

Словы, нават да важных самых, як казаў паэт, уваходзяць у звычку, і мы ўжо не задумваемся нават, што азначае  — быць грамадзянінам, знаходзіцца пад аховай Канстытуцыі. А яшчэ ж і за савецкім часам, у 40-50-я гады пашпарт мог атрымаць не кожны вясковец. Па сутнасці, многія калгаснікі былі грамадзянамі толькі на паперы. Якія там паездкі за мяжу... Якая сацабароненасць... А даўным-даўно, калі толькі афармляліся дзяржаўныя законы (у Старажытнай Грэцыі, Рымскай імперыі), грамадзянства далёка не ўсе мелі. Аднак рымскае заканадаўства гісторыкі прызнаюць унікальным: там не толькі свабодны чалавек мог заслужыць грамадзянства — нават у рабоў была такая магчымасць.

Сёння мы ад нараджэння становімся грамадзянамі Рэспублікі Беларусь. І трапляем пад ахову яе Асноўнага Закона. Пры тым памятаем: доўгім, пакутлівым быў шлях беларусаў да суверэннай дзяржавы, да сваёй Канстытуцыі. Бо мець іх — гэта ж і значыць “людзьмі звацца”, як пісаў Янка Купала. Таму, святкуючы знакавы юбілей, мы згадваем і сваю даўнюю гісторыю. Скажам, Статут Вялікага Княства Літоўскага 1529 года: ёсць меркаванні, што над яго стварэннем і Францыск Скарына папрацаваў, жывучы ў Вільні. Айчынныя гісторыкі сцвярджаюць: выданне Статута вывела ВКЛ на адно з першых месцаў у свеце па развіцці права й прававой культуры, ён стаў асновай для далейшага развіцця заканадаўства. Потым былі Статут 1566-га, Трэці статут ВКЛ 1588 года. Вось дзе пераемнасць традыцый! У новым часе ўжо з’явілася часовая Канстытуцыя Беларускай Народнай Рэспублікі (1918), і ў складзе Савецкага Саюза БССР мела сваю Канстытуцыю (1927).

“Значэнне гэтай даты блізкае і зразумелае любому грамадзяніну, — гаворыцца ў віншаванні Прэзідэнта Беларусі суайчыннікам з нагоды Дня Канстытуцыі. — Менавіта прыняцце і наступнае ўдасканаленне Асноўнага Закона шмат у чым вызначыла сучаснае развіццё Беларусі як моцнай сацыяльнай прававой дзяржавы. Канстытуцыя — важнейшы сімвал і атрыбут суверэнітэту нашай краіны. Яна заклала аснову для ўмацавання дэмакратычных асноў грамадства, захавання духоўных каштоўнасцяў нацыі, забеспячэння дабрабыту кожнага чалавека і кожнай сям’і”.

Па ўсёй краіне маладым грамадзянам 15 сакавіка ўручалі пашпарты. Свята запомніцца!

Іван Іванаў

Нумар у фармаце ПДФ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.