Вы тут

Выдавецкі дом «Звязда» прыняў удзел у фестывалі пошты


У Гродне ён традыцыйны і праходзіць раз на квартал. Цяпер месцам правядзення стаў музей пошты, які нядаўна адкрыты ў Доме сувязі. На фестывалі рэспубліканскія і мясцовыя друкаваныя СМІ прадставілі свае выданні, рэкламную прадукцыю. Усе ахвотныя маглі аформіць падпіску і атрымаць падарунак.


Часцей за ўсё фестываль праходзіць у цэнтры горада — на плошчы Савецкай альбо каля Дома сувязі. Выязджаў фестываль і ў новы мікрараён Альшанка. Музей пошты ўпершыню прыняў прадстаўнікоў выдавецтваў і рэдакцый. Тыя, хто наведаў фестываль, маглі пазнаёміцца з гісторыяй паштовай сувязі на Гродзеншчыне. Тут прадстаўлены сотні экспанатаў, некаторыя з якіх захаваліся з ХІХ стагоддзя.

Па словах вядучага інжынера Гродзенскага філіяла РУП «Белпошта» Ігара Павайбы, ідэя задзейнічаць новы музей у мэтах фестывалю будзе мець працяг і надалей. Такое пажаданне выказалі і многія наведвальнікі. Дарэчы, некаторыя прыйшлі, пачуўшы музыку. Аб фестывалі інфармавалі і работнікі філіяла, якія сустракалі на ўваходзе. Прадстаўнікі Гродзенскага аддзялення «Белпошты» дапамагалі аформіць падпіску. Свае выданні, а іх даволі нямала, прадставіў Выдавецкі дом «Звязда». У падарунак падпісчыкі маглі атрымаць календары, блакноты, кубкі і нават бейсболкі з лагатыпам «Звязды».

Маргарыта УШКЕВІЧ, фота аўтара

Загаловак у газеце: Падпіска ў... музеі

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.