Вы тут

У «Галоўным эфіры» выйдзе сюжэт, прысвечаны факелу ІІ Еўрапейскіх гульняў


Ці ведаеце вы хоць бы ў агульных рысах, як вырабляецца адзін з галоўных сімвалаў маштабных міжнародных спаборніцтваў — факел? Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі дэталёва вывучыла гэта пытанне і гатова падзяліцца з гледачамі эксклюзівам. 31 сакавіка ў інфармацыйна-аналітычнай штотыднёвай праграме «Галоўны эфір» выйдзе спецыяльны сюжэт, прысвечаны факелу ІІ Еўрапейскіх гульняў у Мінску. Аўтары раскажуць пра месца вырабу факела, яго адметныя характарыстыкі, асаблівасці гравіроўкі, лазерную рэзку, афарбоўку і іншыя тэхналагічныя працэсы, а таксама пра тонкасці арганізацыі эстафеты «Полымя міру», напрыклад, што неабходна рабіць яе ўдзельнікам падчас дажджу.


Фота з сайта Белтэлерадыёкампаніі.

Нагадаем, возьме старт сёлетняя эстафета агню 3 мая ў Рыме, з цэнтра «вечнага горада» факел адправіцца на гару Манблан і далей па краінах Еўропы. У Беларусі факел ІІ Еўрапейскіх гульняў у суправаджэнні 450 ураджэнцаў абласцей пабывае ва ўсіх рэгіёнах, і, нарэшце, 21 чэрвеня запаліць сімвалічны агонь на стадыёне «Дынама», які яшчэ памятае агні Алімпіяды-80.

Акрамя таго, будучаму спартыўнаму форуму прысвечана і новая праграма «Гульні.bу», якая пачала выходзіць на тэлеканале «Беларусь 1» у сакавіку. Гэты праект — своеасаблівы відэадзённік ІІ Еўрапейскіх гульняў, які не толькі ў лёгкай і захапляльнай форме расказвае пра падрыхтоўку да спаборніцтваў, але падтрымлівае актыўную зваротную сувязь з гледачамі. Так, ужо ў першых выпусках вядомыя беларускія спартсмены разыгралі некалькі запрашальнікаў на цырымонію адкрыцця форуму, а вядучыя Іна Пілевіч, Андрэй Казлоў, Станіслаў Ліпскі і Крысціна Козел у прамым і пераносным сэнсе «прымерылі» на сябе розныя спартыўныя дысцыпліны. Інтэрактыў і сюрпрызы для гледачоў стваральнікі «Гульняў.bу» абяцаюць выдаваць бесперабойна на працягу ўсяго праекта.

Вікторыя ЗАХАРАВА

Загаловак у газеце: Эксклюзіў з агеньчыкам

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».