Вы тут

Шансы Беларусі ў рэйтынгу букмекераў на «Еўрабачанне-2019» панізіліся


За 1,5 месяца да пачатку міжнароднага песеннага конкурсу «Еўрабачанне» фаварытам у вядучых букмекерскіх кантор застаецца прадстаўнік Нідэрландаў Дункан Лоурэнс з песняй «Arcade». Стаўкі на ягоную перамогу, напрыклад, William Hill прымае з каэфіцыентам усяго 3 да 1. Другую пазіцыю сярод патэнцыйных пераможцаў займае расіянін Сяргей Лазараў, за трэцюю спаборнічаюць Джон Лундвік са Швецыі і Лука Хэнні з Швейцарыі — наогул, у топ-5 лідараў пакуль што выключна мужчыны.


Што да Беларусі, то, як сведчыць зводны рэйтынг сайта eurovisionworld.com, прадстаўніцу нашай краіны ЗЕНУ (Зінаіду Купрыяновіч) букмекеры ставяць ніжэй, чым яшчэ некалькі тыдняў таму — маладой спявачцы прагназуюць толькі 35-ае месца з 41. У паўфінале беларуску з песняй «Like It» бачаць прыкладна на 15-ай пазіцыі. Аўтсайдарамі ж будучага конкурсу букмекеры лічаць балканскія краіны — Сербію, Чарганорыю, а таксама Сан-Марына, Грузію і Латвію, стаўкі на перамогу якіх складаюць 251 да 1.

Нягледзячы на тое, што ў Ізраілі, які прымае сёлетні конкурс, аднавіліся ваенныя дзеянні супраць Палестыны, пра адмену еўравізійнага шоу гаворка на афіцыйны узроўні не ідзе. Еўрапейскі вяшчальны саюз заявіў, што «ахова і бяспека конкурсу маюць першаснае значэнне», і падрыхтоўка да «Еўрабачання» працягваецца з улікам бягучай сітуацыі.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».