Вы тут

Нюансы псіхалогіі ў бізнесе абмяркуюць на фестывалі ў ГрДУ


VII Фестываль практычнай псіхалогіі "Свет у псіхалогіі і псіхалогія ў свеце" адбудзецца ў ГрДУ імя Янкі Купалы 29-30 сакавіка. Яго тэмай стане псіхалогія ў бізнэсе.


Удзельнікі фэсту атрымаюць новыя веды ў сферы псіхалогіі і канкрэтныя інструменты, якія змогуць выкарыстоўваць у бізнесе для вырашэння практычных пытанняў.

У рамках пленарнага пасяджэння навукоўцы-псіхолагі раскажуць пра віртуальную і рэальную праекцыі ўспрымання IT-бізнэсу, абмяркуюць актуальныя праблемы псіхалогіі і эмацыйны інтэлект як дзелавую кампетэнцыю будучага.

Працягне фестываль праца шматлікіх майстар-класаў, дзе выкладчыкі ўніверсітэта, бізнес-трэнеры, коучы, арганізацыйныя кансультанты бізнес-структур прадэманструюць інавацыйныя псіхалагічныя тэхналогіі ў сферы бізнесу, раскажуць пра сакрэты кіравання персаналам і вядзенне бізнес-перамоваў.

Падчас фестывалю яго ўдзельнікаў запросяць на выставу-конкурс арт-работ і фотаработ "Псіхалагічны фармат”, а таксама выставу творчых работ навучэнцаў і студэнтаў “Я і псіхалогія”.

Арганізатары адзначаюць, што тэма бізнес-псіхалогіі сёння надзвычай актуальная. Сучасны бізнес звяртаецца да яе  ў пошуку новых магчымасцяў для развіцця. Псіхалогія адкрывае такія магчымасці праз разуменне эфектыўных камунікацый, якаснае кіраванне персаналам, нестандартны аналіз рынку, а таксама ўменне выбудоўваць адносіны з спажыўцом.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

Якой павінна быць ежа для дзяцей: смачнай ці карыснай?

«Дзесяцігоддзі школьнае харчаванне нашых дзяцей будавалася на аснове зборніка рэцэптур».

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.