Вы тут

Беларускае заканадаўства з'яўляецца гендарна нейтральным


Беларускае заканадаўства з'яўляецца гендарна нейтральным, што пацвярджае і экспертыза Нацыянальнага цэнтра заканадаўства і прававых даследаванняў. Аб гэтым расказалі на сустрэчы ў Мінску жанчын-парламентарыяў з прадстаўнікамі Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе.


Старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па ахове здароўя, фізічнай культуры, сямейнай і маладзёжнай палітыцы Людміла Макарына-Кібак адзначыла:

— Сёння праводзіцца вялікая праца па забеспячэнні гендарнай роўнасці. Падчас сустрэчы прыводзіўся прыклад з іншых краін, дзе некаторыя кампаніі, якія працуюць у ІТ-сферы, аддаюць перавагу мужчынам пры пошуку супрацоўнікаў. У нашай краіне такога няма. Нашы наймальнікі пры пошуку супрацоўнікаў арыентуюцца на прафесійныя здольнасці, на тое, як чалавек можа сябе падаць і як умее працаваць. І наша задача — паказаць еўрапейскаму грамадству, наколькі ў нас вывучана практыка прымянення існуючага заканадаўства і наколькі мы пры распрацоўцы новых законапраектаў улічваем пытанні гендарнай роўнасці. Свет павінен ведаць, што адбываецца ў нашай краіне, бо ў нас ёсць чым ганарыцца і, канешне, ёсць над чым працаваць.

Начальнік аддзела дэмакратычнага кіравання і гендарных пытанняў БДІПЧ АБСЕ Цііна Кукамаа-Бах падчас сустрэчы выказала надзею, што Беларусь і АБСЕ працягнуць плённае супрацоўніцтва па тэме забеспячэння гендарнай роўнасці. Яна адзначыла важную ролю жанчын-парламентарыяў у гэтым пытанні. У час сустрэчы бакі абмеркавалі перадавыя практыкі ўкаранення механізмаў прасоўвання гендарнай роўнасці і лідарства жанчын.

«Нам вельмі цікава даведацца аб беларускім вопыце і пазнаёміць беларускіх калег з міжнародным вопытам, які, магчыма, будзе карысным для парламентарыяў пры распрацоўцы законапраектаў», — падкрэсліла Цііна Кукамаа-Бах.

Наталля ТАЛІВІНСКАЯ

Загаловак у газеце: Перш за ўсё — прафесіяналізм

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.