Вы тут

Чаму важна захоўваць цэны і штыль на валютным рынку


Пра гэта падрабязна даведаліся дэпутаты Палаты прадстаўнікоў на сустрэчы з кіраўніцтвам Нацыянальнага банка. Такі фармат узаемадзеяння заканадаўчага органа і галоўнага банка краіны адбыўся ўпершыню. Тэмай размовы ў Авальнай зале стала фінансавая і цэнавая стабільнасць у Беларусі.


— Сённяшняя наша сустрэча абумоўлена маштабнымі задачамі, якія кіраўнік дзяржавы паставіў ураду, парламенту і ўсёй вертыкалі ўлады па рэалізацыі Праграмы сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2016—2020 гады, — сказаў ва ўступным слове старшыня Палаты прадстаўнікоў Уладзімір АНДРЭЙЧАНКА. — Адной з найважнейшых умоў дасягнення мэт, пазначаных у праграме, з'яўляецца падтрыманне цэнавай і фінансавай стабільнасці.

Спікер ніжняй палаты парламента адзначыў дастаткова эфектыўную работу Нацыянальнага банка апошнім часам: адсутнічаюць рэзкія ваганні на валютным рынку, расце давер насельніцтва да нацыянальнай грашовай адзінкі, забяспечваецца, няхай і павольнае, зніжэнне працэнтных ставак у эканоміцы, стабільна функцыянуе банкаўская сістэма, упершыню ўзровень інфляцыі аказаўся ніжэйшым за прагнозныя паказчыкі.

Кіраўнік дэпутацкага корпуса нагадаў пра здзейсненую заканатворчую работу ў гэтай сферы: летась пры карэкціроўцы Банкаўскага кодэкса асноўны акцэнт быў зроблены на абароне інтарэсаў грамадзян — спажыўцоў фінансавых паслуг, паляпшэнні ўзаемадзеяння Нацыянальнага банка з банкамі і нябанкаўскімі крэдытна-фінансавымі арганізацыямі, удасканаленні пытанняў стварэння і ліквідацыі банкаў, вырашэнні праблем, якія датычацца выканання банкам сваіх абавязацельстваў у выпадку адклікання ліцэнзіі.

«Разам з тым нам неабходна працягнуць работу па фарміраванні больш прадказальных і празрыстых умоў вядзення бізнесу, далейшым зніжэнні інфляцыйных і дэвальвацыйных чаканняў», — заявіў Уладзімір Андрэйчанка.

Ініцыятар сустрэчы — старшыня Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах Людміла ДАБРЫНІНА — таксама заўважыла, што банкаўскае заканадаўства ў нашай краіне дынамічна развіваецца. «Сёлета ў планах работа над законапраектамі ў сферы валютнага рэгулявання і плацежнай сістэмы, — паведаміла яна журналістам. — Такое ўзаемадзеянне дэпутатаў з Нацыянальным банкам напярэдадні адкрыцця вясновай сесіі вельмі важнае».

Старшыня праўлення Нацыянальнага банка Павел КАЛАУР падкрэсліў, што цэнавая і фінансавая стабільнасць — дзве стратэгічныя задачы, якія дэкларуе не толькі галоўны банк Беларусі, але і большасць цэнтральных банкаў цывілізаваных дзяржаў. «Тэмпы росту эканомікі вызначаюцца паўнатой, своечасовасцю і комплекснасцю мер эканамічнай палітыкі, і, як правіла, гэта зона кампетэнцыі і адказнасці ўрадаў. Задача Нацыянальнага банка — садзейнічаць фарміраванню спрыяльнага асяроддзя для развіцця нацыянальнай эканомікі», — растлумачыў ён дэпутатам і падрабязна спыніўся на тым, чаму нізкая інфляцыя і фінансавая прадказальнасць важныя.

Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА

Загаловак у газеце: Дзве стратэгічныя задачы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».