Вы тут

Як праходзіць падрыхтоўка зборнай па стральбе з лука да Еўрагульняў?


На Еўрапейскіх гульнях у Мінску ў гэтым відзе спорту прымуць удзел 128 спартсменаў, сярод іх будзе разыграна восем камплектаў узнагарод. Спаборніцтвы 21—27 чэрвеня прыме спарткомплекс «Алімпійскі».


На папярэдніх гульнях у Баку беларускія спартсмены заваявалі дзве ўзнагароды, «серабро» тады было на рахунку жаночай зборнай у камандных спаборніцтвах і «бронза» ў індывідуальных спаборніцтвах у Антона Прылепава.

Адбор беларускіх стралкоў на сёлетнія Гульні пачынаецца толькі цяпер пасля збору ў Турцыі, наша каманда там жа прыме ўдзел у міжнародных спаборніцтвах, затым паспаборнічае на Гран-пры ў Бухарэсце, а заключны этап адбору пройдзе па ўнутраным рэйтынгу і па выніках этапу Кубка свету ў маі ў Турцыі. «Такім чынам, мы вызначым склад адразу на два турніры: чэмпіянат свету, які пройдзе з 9 да 16 чэрвеня, і на Еўрапейскія гульні, — адзначае галоўны трэнер зборнай Кацярына Цімафеева.Абодва турніры вельмі важныя для нас, таму што на іх будуць разыгрывацца алімпійскія ліцэнзіі ў Токіа-2020». Кацярына таксама адзначае, што дамашні турнір дадае адказнасці. «Турнір важны як для кожнага спартсмена-ўдзельніка, так і для нашага віду спорту ў цэлым, таму наша задача — выступіць на дамашніх Еўрапейскіх гульнях як мага лепш, магчыма паўтарыць вынік Гульняў у Баку. Нам будзе цяжка, бо зараз вельмі шмат прадстаўнікоў еўрапейскіх краін займаюць лідзіруючыя пазіцыі ў свеце, але мы прыкладзём усе намаганні», — рэзюмуе Кацярына Цімафеева.

Лідарамі каманды сёння застаюцца вопытныя спартсмены Антон Прылепаў і Ганна Марусава, аднак на пяткі ім наступае і моладзь, якая ўсё больш прагрэсіруе ў апошнія гады. Напрыклад, самая маладая спартсменка ў нацыянальнай зборнай васямнаццацігадовая Карына Казлоўская толькі год таму трапіла ў зборную, але ўжо годна прадставіла краіну на дарослым чэмпіянаце Еўропы. Карына адзначае, што, нягледзячы на свой юны ўзрост, яна здольная пазмагацца за тое, каб трапіць на Еўрапейскія гульні, і за ўзнагароды турніру. «Для мяне сёння складанасць у тым, што я маю недастаткова вопыту ў міжнародных стартах, але гэта адначасова не перашкаджае мне трапляць у цэлі, спраўляцца з эмоцыямі і перамагаць, — адзначае спартсменка і дадае — Мая галоўная задача цяпер прыстраляцца, добра фізічна і псіхалагічна падрыхтавацца да адказных турніраў».

2—5 мая на стадыёне ў САК «Алімпійскі» пройдзе тэставы турнір па стральбе з лука, ён адбудзецца ў фармаце чэмпіянату Беларусі, на турнір будзе запрошаны прадстаўнік з Міжнароднай федэрацыі стральбы з лука, які ацэніць гатоўнасць краіны да прыняцця буйнога турніру.

«Еўрапейскія гульні для нас — гэта, у першую чаргу, папулярызацыя віду спорту, бо стральба з лука дастаткова закрыты від. Дзякуючы Гульням у нас ужо палепшылася матэрыяльна-тэхнічная база, з'явіўся свой стралковы комплекс, стралковае поле добрага еўрапейскага ўзроўню, а калі мы яшчэ заваюем медаль на Гульнях, гэта дасць яшчэ большы штуршок да развіцця», — адзначыў старшыня Беларускай федэрацыі стральбы з лука Сяргей Шчамялёў.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.