Вы тут

«Жыць са «Звяздой» куды цікавей»


Мае бабуля і дзядуля, Браніслава і Баніфацый Пярхальскія, жылі ў вёсачцы Багатырова, што за 48 вёрстаў ад Глыбокага. А таму, 30 гадоў адпрацаваўшы на далёкай поўначы, я 30 гадоў жыву тут. І ўвесь гэты час са мною газета «Звязда».


Менавіта яе пастаянна чыталі бацькі, а потым стаў выпісваць сам, бо ведаў, што на яе старонках адлюстроўваецца жыццё Беларусі, што там многа павучальных артыкулаў і цікавых парад. Мае любімыя рубрыкі: «Даты, падзеі, людзі», «Што ў свеце робіцца», «Што людзі пішуць», «Ігуменскі тракт»... Люблю чытаць матэрыялы Валянціны Доўнар, Святланы Яскевіч, Алены Ляўковіч, гісторыка Вітаўта Чаропкі. Заўсёды цікаўлюся рубрыкай «Шашкі», якую сёння вядзе Віталь Варушыла. А галоўнае, што газета падштурхнула мяне да вывучэння свайго радаводу...

Мая жонка Аліна Пятроўна чытае ў «Звяздзе» «Сямейную газету», старонкі «Краіна здароўя», «Крынічка»...

Што казаць, жыццё ў многім змянілася, мы жывём цяпер у век інтэрнэту, размаўляем па «Скайпе», перапісваемся «УКантакце». Але я думаю, што папяровая газета ўсё роўна не знікне — яе будуць чакаць і чытаць, бо жыць з ёй куды цікавей!

Анатоль Пярхальскі,

г. Глыбокае

Выбар рэдакцыі

Грамадства

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

На Гомельшчыне актыўна развіваюць валанцёрскі рух

Форма сацыяльнай актыўнасці падлеткаў.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».