Вы тут

Памёр бізнэсмэн і мецэнат Анатоль Статкевіч-Чабаганаў


Бізнэсмэн Анатоль Статкевіч-Чабаганаў памёр у ноч на 26 сакавіка на 73-м годзе жыцця, паведамляе шэраг беларускіх СМІ.


Статкевіч-Чабаганаў скончыў Ленінградскі інстытут дакладнай механікі і оптыкі, Вышэйшую школу кіравання пры АПК СССР, Школу эканомікі і англійскай мовы ў Баўнмансе (Вялікабрытанія).

Яго сям'і належалі Навагрудская фабрыка спецвопраткі, Гомельская абутковая фабрыка. Статкевіч-Чабаганаў стаў першым беларускім бізнэсмэнам, які зрабіў сваё шляхецкае прозвішча і герб бізнэс-брэндам. У прыватнасці, пад брэндам Стэцкевіч" ён вырабляў спецадзенне.

На грошы бізнэсмэна ў Слуцку быў узведзены помнік Сафіі Слуцкай.

Пад прозвішчам Статкевіча-Чабаганава выходзіла серыя гісторыка-дакументальных кніг "Я - сын Ваш", у якіх даследаваліся дзясяткі шляхецкіх родаў. Радавод самога бізнэсмэна ў іх прасочваўся ад 1320 года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».