Яе тэма — «Руская мова — шлях да паразумення і згоды».
У гэтым годзе свае веды правераць 178 замежных студэнтаў беларускіх ВНУ з 27 краін: Венесуэлы, В’етнама, Ізраіля, Індыі, Іарданіі, Ірака, КНР, Конга, Нігерыі, Туркменістана, Узбекістана, Шры-Ланкі, Эстоніі, Японіі і іншых. Сярод канкурсантаў — студэнты БДУ, Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, БДАТУ, БДЭУ, Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта, Брэсцкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А. С. Пушкіна, Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы і іншых.
Удзельнікаў размяркуюць па секцыях у залежнасці ад узроўню валодання мовай і профілю спецыяльнасці (філалагічны/ нефілалагічны). Заданні алімпіяды ўключаюць напісанне пераказу, сачынення, лексіка-граматычныя тэсты, аўдзіраванне, чытанне твораў на памяць і вершаў з ліста.
Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 29 сакавіка.
Арганізатарамі алімпіяды выступаюць Міністэрства адукацыі, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Міжнародная асацыяцыя выкладчыкаў рускай мовы і літаратуры, Беларускае грамадскае аб’яднанне выкладчыкаў рускай мовы як замежнай.
Надзея НІКАЛАЕВА
Сумесныя праекты ядзерных тэхналогій.
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.