Вы тут

Прагноз надвор'я на тыдзень


На гэтым тыдні ў нашай краіне чакаецца кароткачасовае пахаладанне. Месцамі будзе ісці мокры снег, прагназуецца галалёдзіца і парывісты вецер. Характэрнай асаблівасцю сакавіцкага надвор'я з'яўляецца яго зменлівасць. Гэты год не стаў выключэннем, паведамілі спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.


Фота Ліны Малінінай

Сёння ўдзень праз нашу тэрыторыю перамесціцца атмасферны фронт, услед за якім пачне распаўсюджвацца больш халаднаватае паветра. Удзень на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу. Вецер прагназуецца заходні, паўночна-заходні ўмераны, удзень месцамі парывісты. Максімальная тэмпература паветра складзе 2—8 цяпла. У сераду ўмовы надвор'я ўначы будзе вызначаць халодная няўстойлівая паветраная маса, а ў дзённыя гадзіны адаб'ецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Чакаецца пераменная воблачнасць. Уначы месцамі пройдзе кароткачасовы снег, удзень будзе пераважна без ападкаў, на асобных участках дарог чакаецца галалёдзіца. Вецер паўночна-заходні парывісты, тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 6 градусаў, удзень — 1—7 цяпла.

У чацвер у асноўным захаваецца ўплыў вобласці павышанага атмасфернага ціску. Будзе пераважна без ападкаў, толькі ўначы па поўначы месцамі магчымы невялікі кароткачасовы снег. Тэмпература паветра ўначы складзе ад нуля да мінус 5 градусаў, пры працяглых праясненнях — да 7 марозу. Удзень будзе ад плюс 5 да плюс 10 градусаў.

Паводле папярэдніх прагнозаў айчынных сіноптыкаў, у пятніцу ў большасці рэгіёнаў на надвор'е будзе ўплываць павышаны атмасферны ціск. Ападкаў не чакаецца, толькі ўначы па паўночнай частцы краіны, дзе адаб'ецца ўплыў малаактыўнага франтальнага раздзела, месцамі пройдуць мокры снег і дождж. Тэмпература паветра ўначы складзе ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень — ад плюс 6 градусаў па паўночным усходзе да 13 цяпла па паўднёвым захадзе краіны. У найбліжэйшыя выхадныя цёплае паветра пачне паступаць з Заходняй Еўропы, таму да нас вернецца мяккая вясна.

Сяргей КУРКАЧ

Загаловак у газеце: Яшчэ не май месяц

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».