Вы тут

Памёр аўтар першага беларускага мультфільма


Беларускі кінарэжысёр, мастак-аніматар і аўтар першага беларускага мультфільма Уладзімір Голікаў памёр 21 сакавіка ва ўзросце 86 гадоў, паведамляе БЕЛТА.


Скрыншот з відэа канала СТБ.

Уладзімір Аляксандравіч Голікаў нарадзіўся 15 лістапада 1932 года. Скончыў факультэт жывапісу Сурыкаўскага мастацкага інстытута ў 1956 годзе. Працаваў мастаком на кінастудыях імя М.Горкага, "Таджыкфільм". Прыйшоўшы на "Беларусьфільм" у 1971 годзе, ён паклаў пачатак беларускай анімацыі, стварыўшы першы айчынны лялечны мультфільм "Нязнайка-паэт".

У творчай біяграфіі Уладзіміра Голікава ёсць такія ўпадабаныя дзецямі і дарослымі мультфільмы, як "Два погляды на адно і тое ж", "Няўдачнік", "Вася Буслік і яго сябры", "Квака-задавака", "Не баюся цябе, мароз". У творчым тандэме са сваёй жонкай Мартай Лубянікавай ён стварыў серыю казак пра Цімку і Дзімку.

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.