Вы тут

Адкрыты фестываль «Наўруз-байрам» адбудзецца ў ГрДУ 26 сакавіка


У праграме фестывалю — турнір па туркменскай нацыянальнай барацьбе «Гарэш», дэгустацыя нацыянальных страў, шматлікія майстар-класы і святочны канцэрт.


Фестываль аб’яднае замежных студэнтаў з сямі ўніверсітэтаў краіны, якія ў гэтыя дні адзначаюць Наўруз Байрам — свята зямлі, абуджэння прыроды і маральнай чысціні. Па старажытным сонечным календары гэты дзень азначае пачатак вясны і новага года.

У рамках фестывалю будзе арганізавана інтэрактыўная выстава «Вясёлка творчасці»: на ёй будуць прадстаўлены тэматычныя работы, якія адлюстроўваюць студэнцкае жыццё, нацыянальную самабытнасць і культуру розных краін: нацыянальнае адзенне, прадметы нацыянальнай культуры, фатаграфіі і іншыя экспанаты. Госці мерапрыемства змогуць прадэгуставаць нацыянальныя стравы, пазнаёміцца з культурай іншых краін, прыняць удзел у майстар-класах па мове і каліграфіі. Усе жадаючыя змогуць зрабіць арыгінальнае фота на памяць у нацыянальных касцюмах.

Падчас свята адбудзецца фінал турніру па туркменскай нацыянальнай барацьбе «Гарэш», які пройдзе ў тры этапы ў чатырох вагавых катэгорыях.

Гасцей таксама запросяць на святочны канцэрт, падчас якога студэнты выканаюць музычныя, вакальныя, танцавальныя і іншыя нумары.

Правядзенне фестывалю тры гады таму ініцыявалі студэнты з Туркменістана, якія навучаюцца ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы.

Мерапрыемства пройдзе 26 сакавіка па адрасе вул. Ажэшка, 22 (фае другога паверха). Пачатак у 11 гадзін.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».