Вы тут

Прэзентаваны факел летняй Алімпіяды-2020


Ён важыць 1,2 кілаграма і выкананы з алюмінію колеру «ружовага золата», што нагадвае кветкі сакуры — нацыянальны сімвал Японіі. З пялёсткаў кветкі, якія сімвалізуюць пяць алімпійскіх кольцаў, будуць выходзіць асобныя языкі полымя і аб'ядноўвацца разам.


Частка факела створана з перапрацаванага алюмінію, які выкарыстоўваўся пры будаўніцтве часовага жылля на паўночным усходзе краіны, пацярпелага ад землетрасення і цунамі ў 2011 годзе. Тым самым распрацоўшчыкі макета ўшанавалі памяць ахвяр стыхійнага бедства.

Запаліць агонь плануецца ў чарговую гадавіну трагедыі — 11 сакавіка 2020 года. 20 сакавіка факел даставяць у японскую прэфектуру Міягі, якая моцна пацярпела падчас землетрасення і цунамі 2011 года. Эстафета алімпійскага агню пад слоганам «Надзея асвятляе наш шлях» (Hope lіghts our way) стартуе 26 сакавіка ў прэфектуры Фукусіма, а завершыцца 24 ліпеня ў дзень адкрыцця Алімпіяды.

Нагадаем, XXXІІ летнія Алімпійскія гульні пройдуць у Японіі з 24 ліпеня да 9 жніўня 2020 года.

Дар'я Лабажэвіч

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».