Вы тут

Больш як 130 старшакласнікаў ахопіць праект "Студэнт БДУ на тыдзень"


Прафарыентацыйная акцыя пройдзе з 25 па 29 сакавіка на 16 факультэтах універсітэта. Яе галоўная мэта — дапамагчы абітурыентам у выбары будучай прафесіі.


Гасцей чакаюць на біялагічным, геаграфічным, гістарычным, механіка-матэматычным, філалагічным, фізічным, хімічным, эканамічным факультэтах, факультэце журналістыкі, міжнародных адносін, прыкладной матэматыкі і інфарматыкі, радыёфізікі і камп'ютарных тэхналогій, сацыякультурных камунікацый, філасофіі і сацыяльных навук, а таксама ў Інстытуце бізнесу і Міжнародным дзяржаўным экалагічным інстытуце імя А.Д. Сахарава.

У гэтым годзе з агульнай колькасці слухачоў 76 школьнікаў з'яўляюцца іншагароднімі. Самыя актыўныя аказаліся старшакласнікі з Гомеля, Брэста і Магілёва. Ужо становіцца добрай традыцыяй удзел у праекце абітурыентаў з іншых краін. Са студэнцкім жыццём у БДУ раней пазнаёмілася дзяўчына з Літвы, а ў гэтым сезоне ВНУ наведаюць дзве расіянкі.

На працягу пяці дзён старшакласнікі будуць наведваць розныя курсы і спецыяльнасці, праслухаюць лекцыі і паспрабюць выканаць практычныя заданні на роўных са студэнтамі ўніверсітэта. Абітурыенты сустрэнуцца таксама з прадстаўнікамі прыёмнай камісіі БДУ і пазнаёмяцца з адміністрацыяй універсітэта. Таксама ў праграму ўключаны мерапрыемствы, якія пазнаёмяць гасцей са студэнцкій жыццём і пазанавучальнай дзейнасцю факультэтаў.

Усяго для ўдзелу ў праекце было даслана каля 300 заявак. Абітурыентаў адбіралі  па выніках матывацыйных лістоў з аргументацыяй на тэму "Чаму я хачу стаць студэнтам БДУ на тыдзень?”. Самым папулярным у школьнікаў стаў факультэт міжнародных адносін: на ім  конкурс склаў пяць чалавек на месца.

Праект праводзіцца ў шосты раз. Усяго за трохгадовую гісторыю акцыі ў ёй прынялі ўдзел каля 300 старшакласнікаў. Чвэрць з іх сталі студэнтамі Белдзяржуніверсітэта.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.