Вы тут

Святочны фестываль “Наўруз” пройдзе 22 сакавіка ў БДУ


У ім возьмуць удзел больш як 600 студэнтаў беларускіх ВНУ з Азербайджана, Афганістана, Ірана, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі і Узбекістана. Гэта краіны, у нацыянальнай культуры якіх  Наўруз лічыцца святам пачатку Новага года. Гасцямі імпрэзы стануць прадстаўнікі пасольстваў, а таксама кіраўніцтва БДУ.


Праграма свята ўключае выставу нацыянальных культур, дзе ўсе жадаючыя змогуць пачаставацца традыцыйнымі стравамі, прайсці майстар-класы па навучанні ігры на музычных інструментах.

Галоўнай падзеяй вечара стане святочны канцэрт, арганізаваны сіламі студэнтаў БДУ,   Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, БНТУ,  медыцынскага і эканамічнага ўніверсітэтаў,  МДЛУ, Інстытута прадпрымальніцкая дзейнасці і Гродзенскага  дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я. Купалы.

Арганізатарамі фестывалю выступаюць Савет зямляцтваў, упраўленні культуры і выхаваўчай работы з моладдзю БДУ. Наведаць мерапрыемства могуць усе жадаючыя. Месца правядзення — Ліцэй БДУ (вул. Ульянаўская, 8). Пачатак у 17.30.

Надзея НІКАЛАЕВА

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Сок з дастаўкай і з ледзяшамі: на Брэстчыне пачаўся сезон нарыхтоўкі бярозавіку

Як мы бярозавік куплялі на гандлёвай пляцоўцы лясгаса і ў лясніцтве

Культура

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Анатоль Ярмоленка: Нас натхняе беларуская паэтычная класіка

Творчая вечарына народнага артыста Беларусі прайшла ў адной з мінскіх гімназій.