Вы тут

Трое юнакоў з Лельчыцкага раёна папаліся на крадзяжы старых тэлевізараў


У аператыўна-дзяжурную службу Лельчыцкага РАУС звярнуўся жыхар адной з вёсак раёна. Мужчына паведаміў аб тым, што невядомы, узламаўшы аконную раму, пранік у яго дачны дом, адкуль выкраў пяць старых тэлевізараў марак “Рэкорд”, “Бярозка”, “Гарызонт”, “Віцязь” савецкай вытворчасці і стацыянарны тэлефон ,


Супрацоўнікі інспекцыі па справах непаўналетніх хутка ўстанавілі невядомых, якія паквапіліся на чужое дабро. Імі былі трое мясцовых юнакоў, якія не дасягнулі паўналецця. Двое раней траплялі ў поле зроку міліцыі па фактах ужывання спіртнога.

Як паведамляе група інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама, прыяцелі вырашылі сустрэць першыя цёплыя дні выхадам на прыроду. Пытанне з фінансаваннем пікніка вырашылі за кошт дачніка. Выкраўшы тэлепрыёмнікі, яны разабралі іх на запчасткі. Тыя, дзе быў каляровы метал, здалі. Атрыманыя грошы патрацілі на цыгарэты і мяса для шашлыка.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.