Вы тут

Абвешчаны конкурс на саісканне прэміі ўрада за дасягненні ў галіне якасці


Абвешчаны дваццаць першы конкурс на саісканне прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці.


Яна прысуджаецца юрыдычным асобам незалежна ад формаў уласнасці за дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, паслуг або работ, укараненне інавацыйных тэхналогій, метадаў менеджменту, а таксама эфектыўнае і сацыяльна адказнае вядзенне бізнесу.

Прэмія прысуджаецца арганізацыям з колькасцю працуючых да 250 чалавек, ад 250 да 1500, а таксама звыш 1500 супрацоўнікаў па пяці кірунках, а менавіта: вытворчасць нехарчовай прадукцыі бытавога прызначэння, вытворчасць харчовай і сельскагаспадарчай прадукцыі, вытворчасць прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння (акрамя ўзбраення і ваеннай тэхнікі), аказанне паслуг і выкананне работ, выкананне работ і аказанне паслуг у галіне будаўніцтва.

Вызначэнне пераможцаў — у два этапы: па выніках праверкі прадстаўленых матэрыялаў і шляхам правядзення экспертызы на месцах.

Заяўкі і матэрыялы падаюцца да 1 чэрвеня 2019 года ў сакратарыят камісіі, які сфарміраваны пры Дзяржаўным камітэце па стандартызацыі.

Неабходныя кансультацыі можна атрымаць у Беларускім дзяржаўным інстытуце стандартызацыі і сертыфікацыі: 220113, Мінск, вуліца Мележа, 3. Тэлефон: +375 17 269 69 64.

Падрабязная інфармацыя аб конкурсе размешчана на інтэрнэт-сайтах Дзяржстандарта і сакратарыята конкурсаў у галіне якасці.

Уладзіслаў ЛУКАШЭВІЧ

Загаловак у газеце: Узнагарода шукае пераможцу

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».