Вы тут

Захавальнікі родных вытокаў


Каля вёскі Прасалы Шклоўскага раёна, на беразе невялікай рачулкі, дзе здавён бяжыць крынічны струменчык гаючай вады, з мінулай восені працягваецца творчая, не пабаюся сказаць, эксклюзіўная будоўля. У чым яе сутнасць, арыгінальнасць і незвычайнасць, няцяжка здагадацца. Задума простая — культаралагічны, экалагічны і гістарычны «народны» праект пад назовам «Родная крынічка». Пачынаўся ён звычайна: аднойчы былыя аднавяскоўцы і сябрукі сустрэліся і вырашылі, што ў Год малой радзімы яны зробяць для роднай вёскі падарунак — навядуць адмысловы парадак на мясцовай крыніцы.


Калі мне давялося апынуцца на месцы будоўлі, каля крыніцы працавалі два майстры — вядомы на Магілёўшчыне разьбяр па дрэве, жыхар суседняй вёскі Слабодка Пятро ПЕЧАНЬКОЎ і цяперашні жыхар Шклова, чаканшчык па метале, сталяр і разьбяр Мікалай ПУНЧАНКА. Цікава, што яны абодва закаханыя і ў паэтычную музу — ствараюць вершы і песні.

— У нашай творчай брыгадзе працуюць і іншыя людзі, гэта Аляксандр Ромскі і Леанід Сімановіч, — кажуць Пятро і Мікалай пра сваіх аднавяскоўцаў. А яшчэ расказваюць і пра былога захавальніка крыніцы Рыгора Аладзьева. Менавіта яго — ветэрана вайны, першага пасляваеннага рупліўца вясковай крынічкі, Пятро Печанькоў «увекавечыў» у дрэве, а скульптуру паставілі на ўваходзе ў комплекс — каб усе ведалі, хто такі дзядзька Рыгор.

Сваімі сіламі, на уласныя грошы, майстры аднаўляюць старажытную крыніцу. Не засталіся без дабрадзейнага ўдзелу і жыхары суседніх вёсак Карзуны, Слабодка, Стараселле, Вышкава, на іх грошы набывалі будаўнічыя матэрыялы. Майстры паспелі ўжо вылажыць нішу для сцёку вады, зрабіць дах над крыніцай, узвесці ўваходнюю браму. Да лета крыніца будзе цалкам уведзена ў строй.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».