Вы тут

У IT-сферы Беларусі плануецца стварэнне 2,5 мільёна рабочых месцаў


Дыялог прадпрымальніцтва і ўлады становіцца больш шчырым — пра гэта сведчаць вынікі 14-га Індэкса дзелавога аптымізму ў Беларусі. Праведзенае анкетнае апытанне 523 прадпрымальнікаў з усіх рэгіёнаў краіны паказала, што ўзровень іх даверу ўзрос. Не нашмат: з 0,14 у лютым 2018-га да 0,15 у сакавіку 2019-га, але ж гэта адна сотая — паказчык станоўчай тэндэнцыі пасля некалькіх гадоў адмоўных паказчыкаў.


Патрэбнасці, праблемы і прапановы бізнес-супольнасці абмеркавалі ўчора ў Мінску ўдзельнікі І Рэспубліканскага дзелавога форуму «Развіццё прадпрымальніцтва ў Беларусі: стратэгія і тактыка». Ключавое мерапрыемства ІV Тыдня беларускага прадпрымальніцтва эксперты ўжо назвалі гістарычнай падзеяй, бо разам з усімі галінамі дзяржаўнай улады абмеркаваны таксама праект Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі на 2019—2020 гады «Будучыня бізнесу — будучыня краіны».

Беларускі сярэдні клас мусіць стаць моцным і крэатыўным. Так, у выніку супрацоўніцтва мясцовых суб'ектаў з ІT-кампаніямі ў наступныя 17 гадоў запланавана стварэнне 2,5 мільёна рабочых месцаў. Мэта — вытворчасць да 80 % валавога ўнутранага прадукту з дапамогай малага і сярэдняга бізнесу. І гэта дасягальныя паказчыкі, упэўнены старшыня (сустаршыня) рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва, старшыня клуба «Беларусь — ІT-краіна-2050» Ігар Мамоненка.

Для эфектыўнай працы ў кожным буйным населеным пункце павінны быць створаны цэнтры развіцця прадпрымальніцтва, а ад мясцовых уладаў чакаюць кропкавай дапамогі, а не абмеркавання макраэканамічных праблем. Гэта падкрэсліў старшыня прэзідыума рэспубліканскай канфедэрацыі прадпрымальніцтва Уладзімір КАРАГІН.

Прыярытэтнымі кірункамі ў рэфармаванні дзелавога клімату краіны ў 2019 годзе прапанавана лічыць добрасумленную канкурэнцыю, рэгулятарную канкурэнтаздольнасць, партнёрства буйнога і малога бізнесу як аснову эканамічнай бяспекі, падаткавую канкурэнтаздольнасць, інстытуцыйную і тэхналагічную мадэрнізацыю, адказнае партнёрства.

Пры падрыхтоўцы Нацыянальнай платформы бізнес-супольнасць пагадзілася, што ў 2019 годзе Беларусь сутыкаецца з сур'ёзнымі ўнутранымі і знешнімі выклікамі, а ключавы фактар для процістаяння — эканамічная свабода. Уладзімір Карагін лічыць яе самым важнымі нематэрыяльным актывам. Буйны прыватны бізнес — самы надзейны, якасны і перспектыўны інстытут для дасягнення ў Беларусі хуткага, доўгатэрміновага эканамічнага росту.

Як падкрэсліў старшыня Пастаяннай камісіі па эканамічнай палітыцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзіслаў ШЧЭПАЎ, значная частка законапраектаў, што разглядаюцца на кожнай сесіі, так ці інакш звязаная з эканомікай і прадпрымальніцтвам. Мэты ў заканадаўцаў і бізнесу аднолькавыя — ствараць для грамадзян магчымасці. І магчымасці роўныя, бо выпускнік сельскай школы хоча працаваць і зарабляць не менш за жыхара горада-мільённіка.

У форуме ўзялі ўдзел прадстаўнікі мясцовай улады з 60 рэгіёнаў, а таксама актыўныя юнакі і дзяўчаты Беларусі. Дарэчы, для іх гэта не апошняя магчымасць павучыцца ў кампетэнтных спецыялістаў: пасля заканчэння Тыдня беларускага прадпрымальніцтва 25 сакавіка пачнецца Тыдзень фінансавай адукаванасці для дзяцей і моладзі.

Варвара МАРОЗАВА

Загаловак у газеце: У бізнес-асяроддзі ўзрос аптымізм

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.