Вы тут

Гатуем посны расольнік


Спатрэбіцца: шампіньёны або вешанкі — 250 г; салёныя агуркі — 2-3 шт.; бульба — 2-3 шт.; морква — 1 шт.; сельдэрэй — 1 сцябло; цыбуля рэпчатая — 1 шт.; агурочны расол — 1 шклянка; ячныя крупы — 2-3 ст. лыжкі; соль, перац — на смак; лаўровы ліст — 1 шт.; алей для абсмажвання; зяленіва для падачы.


Крупы добра прамыць і замачыць у вадзе на 30—60 хвілін. Грыбы памыць, ачысціць і нарэзаць пласцінамі. Паставіць таўстасценную каструлю на агонь, дадаць грыбы і абсмажыць да выпарвання вадкасці на працягу 5-7 хвілін. Затым дадаць 1 літр кіпню.

Дадаць у булён крупы, давесці да кіпення і варыць на слабым агні прыкладна 20 хвілін. Бульбу нарэзаць кубікамі, моркву нарэзаць кружочкамі або саломкай, сельдэрэй і цыбулю дробна нарэзаць. Агуркі дробна нарэзаць, па жаданні ачысціўшы ад лупіны.

Выкласці агуркі на патэльню, уліць 100 мл вады і тушыць на слабым агні на працягу 5-7 хвілін, затым прыбраць з патэльні. Уліць на патэльню алей, дадаць цыбулю і абсмажыць да празрыстасці. Дадаць да цыбулі моркву і сельдэрэй і абсмажыць на працягу 2-3 хвілін.

Калі ячныя крупы з грыбамі праварацца 20 хвілін, дадаць у каструлю агуркі, запраўку з агародніны і грыбоў, бульбу, агурочны расол і лаўровы ліст. Давесці да кіпення і варыць на слабым агні 10—15 хвілін. У канцы пасаліць і паперчыць суп, пасыпаць свежага зяленіва, выключыць агонь і даць настаяцца 15—20 хвілін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?