Вы тут

На кінафестываль у Таронта адабраны беларускі фільм


Дакументаліста Андрэя Куцілы апошнім часам прыемна шмат. Не паспелі мы даведацца пра перамогу яго карціны Summa на кінафестывалі IDFA ў Амстэрдаме, апублікаваць інтэрв’ю з рэжысёрам і паглядзець той жа фільм на кінафоруме ZagrebDox у Харватыі, як маем нагоду паведаміць чарговую навіну. Карціна аўтара “Стрыптыз і вайна” афіцыйна адабраная ў конкурсную праграму прэстыжнага паўночнаамерыканскага кінафестывалю Hot Docs у Таронта.


Яна расказвае пра сумеснае жыццё ў адной кватэры дзядулі, падпалкоўніка авіяцыі ў адстаўцы, і ўнука-стрыптызёра. Пакуль дзядуля настаўляе піянераў, унук рэпеціруе эратычны танец, калі першы красуецца ў медалях, другі бярэ з сабой сэксуальны сцэнічны касцюм. Дзядуля жыве савецкімі ідэаламі, а ўнук далікатна ім супрацьстаіць.

Фільм, што спрабуе даследаваць, як у сучаснай Беларусі сумяшчаюцца ўплывы савецкай эпохі і натуральныя перамены незалежнага перыяду, здымаўся чатыры гады. Пошук фінансавання з аднаго боку замарудзіў працу над праектам, але ў той жа час дазволіў аўтарам убачыць важныя змены ў жыцці сваіх герояў.

“Стрыптыз і вайна” – напэўна, найцікавейшая работа аўтара і найважнейшая з пункту гледжання пошуку нашага калектыўнага свядомага.

На кінафестывалі ў Таронта, як пазначана на сайце Hot Docs, адбудзецца паўночнаамерыканская прэм’ера “Стрыптызу і вайны” – першы паказ прыпадае на 26 красавіка. Значыць, нам яшчэ давядзецца даведацца, дзе пройдзе менавіта сусветная прэм’ера карціны.

Ірэна КАЦЯЛОВІЧ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.