Вы тут

Акно-фільтр ад смогу


Распрацавалі кітайскія навукоўцы.


Кітайскія навукоўцы распрацавалі інтэлектуальную аконную сетку для фільтрацыі смогу, якая дазваляе за хвіліну знізіць канцэнтрацыю шкодных дробных часціц у закрытым памяшканні да бяспечнага ўзроўню, перадае "Жэньмінь жыбаа” анлайн”.

Новы матэрыял распрацавала група даследнікаў на чале з прафесарам Кітайскага навукова-тэхналагічнага універсітэта Юй Шухунам.  Дасягненні навукоўцаў нядаўна былі апублікаваныя ў навуковым часопісе iScience.

Вынаходства уяўляе сабой спецыяльны матэрыял, які здольны эфектыўна затрымліваць да 99,65 працэнта часціц PM2,5, зніжаючы іх канцэнтрацыю ў паветры з 248 да 32,9 мг на кубаметр усяго за 50 секунд.

Разам з гэтым, нейлонавая сетка, пакрытая тэрмахромным фарбавальнікам, дазваляе рэгуляваць інтэнсіўнасць асвятлення ў памяшканні.

У параўнанні з цяперашнімі аконнымі матэрыяламі для ачысткі, навінка таннейшая, прызначана для шматразовага выкарыстання і можа вырабляцца ў буйных аб'ёмах.

Для вырабу Аg-нейлонавай сеткі памерам 7,5 кв.  метраў спатрэбіцца 100 юаняў (каля 15 долараў) і 20 хвілін.  Ачысціць сетку можна, замачыўшы яе ў этылавым спірце на 20 хвілін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».