Вы тут

Усе раёны Брэсцкай вобласці прыступілі да веснавой сяўбы


Гэтым разам палявыя работы ў рэгіёне пачаліся раней звычайнага. Аграрыі Брэстчыны імкнуцца выкарыстаць першыя пагодныя дні, бо заўсёды на палях ранняй вясной адчуваецца дэфіцыт вільгаці, а ў сухую зямлю сыпаць зерне не выпадае. У гэтым і перавагі ранняй сяўбы — хутчэй засеяць вільготную глебу, — заўважыў старшыня камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама Віталь КУЛАК.


Гаспадаркі вобласці сеюць авёс, зернебабовыя, аднагадовыя культуры. Сярод лідараў сяўбы земляробы Кобрынскага, Брэсцкага, Лунінецкага, Драгічынскага раёнаў. Але ж найбольш механізатараў ва ўсіх раёнах зараз занятыя падрыхтоўкай глебы пад яравую сяўбу.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Загаловак у газеце: Сяўба пачалася

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.