Прыняцце Дырэктывы № 7 «Аб удасканаленні і развіцці жыллёва-камунальнай гаспадаркі (ЖКГ) краіны» не азначае, што ўжо заўтра мы адчуем карэнныя змены ў гэтай сферы. Дырэктыва прысвечана сістэмнаму рашэнню пытанняў галіны, якія маюць прыярытэтнае значэнне, расказалі камунальнікі пра сучасную дзейнасць арганізацый ЖКГ.
— Сур'ёзны блок у дакуменце прысвечаны рабоце на папярэджанне прэтэнзій спажыўца на якасць паслуг. Тут прадугледжана як і далейшае ўдасканаленне і стварэнне камунікатыўнага элемента — службы 115, так і ўкараненне механізма грамадскага кантролю за работай службаў ЖКГ і публічнай справаздачы мясцовых органаў улады па плануемай або выкананай рабоце ў камунальнай сферы. Стварэнне таварыства абароны правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг павінна паспрыяць наладжванню кантролю за якасцю, бо ад гэтага залежыць і здароўе чалавека, і яго дабрабыт, і стабільнасць пражывання, і стварэнне камфортных умоў, — зазначыў Генадзь АКСЦІЛОВІЧ, прэс-сакратар Міністэрства ЖКГ.
— Што датычыцца павышэння якасці паслуг, то тэхабслугоўванне, бягучы і капітальны рамонт, санітарнае ўтрыманне дапаможных памяшканняў, тэхабслугоўванне ліфтаў, абыходжанне з цвёрдымі камунальнымі адходамі (ЦКА), а таксама дадатковыя камунальныя паслугі мясцовыя органы ўлады павінны ажыццяўляць на канкурэнтнай аснове. Пералік паслуг застаецца адкрытым на выпадак узнікнення новых паслуг, якія зможа рабіць ЖКГ, — дадала Алена ДУДЗІНСКАЯ, памочнік міністра ЖКГ.
Дакумент забараняе мясцовым органам улады перадаваць на баланс ЖКГ няпрофільныя аб'екты пры адсутнасці фінансавання. З іншага боку, улады павінны забяспечыць крыніцы фінансавання мерапрыемстваў па капрамонце, мадэрнізацыі і рэканструкцыі інфраструктурных аб'ектаў ЖКГ: кацельных і цепласетак.
Яшчэ адзін раздзел Дырэктывы прысвечаны эфектыўнасці работы прадпрыемстваў ЖКГ. Упор робіцца на інавацыйныя тэхналогіі і фінансаванне і развіццё інфраструктурнай сферы камунальных аб'ектаў.
Асобны блок прысвечаны абыходжанню з цвёрдымі камунальнымі адходамі: паэтапнаму адыходу ад выкарыстання поліэтыленавай плёнкі і ўдасканаленню механізмаў збору і перапрацоўкі адходаў.
Кадравы патэнцыял галіны таксама закрануты ў Дырэктыве.
— Неабходна стварыць эфектыўную спецыялізаваную сістэму падрыхтоўкі кадраў вышэйшай навуковай кваліфікацыі для выканання даследаванняў і распрацовак у галіне ЖКГ. Падрыхтоўка кадраў павінна ажыццяўляцца праз прызму прафесіі будучага, — удакладніла Алена Дудзінская.
Ірына СІДАРОК
Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.
Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.
Васілеўскія такія: на Зямлі і ў космасе ліхія!