Вы тут

Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў сышоў у адстаўку


Прэзідэнт Казахстана Нурсултан Назарбаеў склаў паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Пра гэта ён абвясціў у прамым эфіры 19 сакавіка ў спецыяльным звароце да нацыі, паведамляе ВВС.


Фота: inozpress.kg

"Я прыняў рашэнне спыніць свае паўнамоцтвы ў якасці прэзідэнта. У гэтым годзе споўніцца 30 гадоў, як я займаю самы высокі пост. Народ даў мне магчымасць быць першым прэзідэнтам незалежнага Казахстана", - цытуе яго заяву "Інтэрфакс".

Часова выконваць абавязкі прэзідэнта краіны будзе спікер Сенату Касым-Жамарт Такаеў, дадаў Назарбаеў.

Сам Назарбаеў пасля адстаўкі ўзначаліць Савет бяспекі Казахстана. Гэтую пасаду ён зможа займаць пажыццёва. Адпаведны законапраект быў прыняты парламентам у маі 2018 года

Пакінуўшы пасаду прэзідэнта, Назарбаеў захавае за сабой тры важныя пасты. Закон аб савеце бяспекі дае яму як першаму прэзідэнту краіны і "лідару нацыі" права пажыццёва ўзначальваць савет бяспекі. Акрамя таго, ён застанецца на чале кіруючай партыі "Нур Атан", а таксама застанецца членам канстытуцыйнага савета.

"Гэта значыць застаюся з вамі. Клопаты краіны і народа застаюцца маімі клопатамі", - сказаў Назарбаеў.

Назарбаеў стаў прэзідэнтам у 1990 годзе. У красавіку 2015 года пераабраны на чарговы тэрмін з вынікам 97,7% галасоў. Яго паўнамоцтвы міналі ў красавіку наступнага года.

Цырымонія перадачы прэзідэнцкіх паўнамоцтваў адбудзецца ў сераду, 20 сакавіка, на сумесным пасяджэнні палат парламента.

У лютым Назарбаеў адправіў у адстаўку ўрад Казахстана, абвінаваціўшы міністраў у няздольнасці рэалізаваць пастаўленыя эканамічныя задачы.

Назарбаеў заняў пост прэзідэнта Казахскай СССР 24 красавіка 1990 года. Да гэтага ён займаў кіруючыя пасады ў рэспубліцы і ў цэнтральных органах КПСС.

"Вы ўсе гэтыя гады давяралі мне. Для мяне было шчасце служыць народу. Я схіляю галаву і дзякую. Каб выканаць запавет народа, я працаваў не пакладаючы рук", - заявіў Назарбаеў у сваім звароце.

Назарбаеў пяць разоў выйграваў прэзідэнцкія выбары. У 2007 годзе парламент Казахстана даў яму як першаму прэзідэнту права балатавацца неабмежаваную колькасць разоў. Чарговыя выбары павінны адбыцца ў 2020 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».